У салігорскую міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка, якая, наведаўшы сваю паджылую маці, пабачыла, што нехта залез у гаспадарчую пабудову. Невядомы сарваў электраправодку і забраў хатнія закаткі, аддаючы асаблівую перавагу слоікам з варэннем.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка ўстанавілі і затрымалі падазраванага. Ім быў 51‑гадовы жыхар Салігорска.
Падчас допыту мужчына прызнаўся, што на злачынства пайшоў спантанна. Залезшы ў чужую пабудову ў пошуках каштоўных рэчаў, ён вырашыў забраць найперш варэнне, бо з'яўляецца, маўляў, вялікім ласуном. Медны ж дрот ён сарваў, каб пазней здаць яго ў пункт прыёму металалому.
Неўзабаве скрадзеныя закаткі вернуць законнай уладальніцы. Самому ж мужчыну давядзецца адказваць за крадзеж, а таксама кампенсаваць шкоду, нанесеную пашкоджаннем электраправодкі. Супраць яго завялі крымінальную справу.
У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў
У Ашмянскім раёне мужчына скраў трактар і завяз на ім у балоце
Мінчук скраў куртку і красоўкі ў дзіцячай стаматалогіі і ў абноўках пайшоў у міліцыю
Дзіця пакінула самакат на дзіцячай пляцоўцы — праз пару гадзін яго ўжо здалі на металалом
Каментары