Грамадства6464

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ

Палітолаг у сваім фэйсбуку дадала ўдакладненні да ўчорашняга тлумачэння наконт супрацоўніцтва з «СБУ».

Аліна Харысава, фота з яе фэйсбука

Учора ў эфіры сваёй праграмы «Без прыкрыцця» на СТБ прапагандыст Раман Пратасевіч паказаў відэа, на якім палітолаг, экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай і член Каардынацыйнай рады Аліна Харысава дае згоду на супрацоўніцтва са Службай бяспекі Украіны, а пасля прадэманстраваў вытрымкі з яе паведамленняў, перасыланых «куратарам» (якімі насамрэч аказаліся супрацоўнікі КДБ ці іншых падобных структур).

Харысава адразу па гарачых слядах выклала ў фэйсбуку сваю версію таго, што адбылося, сёння яна дапоўніла свае тлумачэнні.

«Невялікае абнаўленне, каб закрыць некалькі дадатковых пытанняў. І даць каментары пасля поўнага дэталёвага прагляду відэа.

  1. Мне не прапаноўвалі аплату, я не прадавалася, я нічога не брала. Гэта выдумка дзеля сюжэту.
  2. Калі вы прыслухаецеся да аўдыязапісаў у відэа, стане зразумела, што там згенеравана нейрасеткай 3 з 4. Чацвёртае — агульная інфармацыя, якая была агучана вялікай колькасцю людзей дзе толькі можна і дзе нельга.
  3. У скрыншотах я наўмысна хлусіла або пераключала тэму: я хлусіла пра адсутнасць планаў пераезду з Літвы, пераключала тэму з Карыма (маецца на ўвазе Карым Педэрсэн — кіраўнік аддзела міжнародных камунікацый Офіса. — НН) на тое, што мы можам гаварыць на адной мове, ухілялася ад прамых адказаў пра Сяргея (маецца на ўвазе Сяргей Ціханоўскі. — НН) да таго, што было ў публічным дыскурсе. Калі мяне спытаюць мае сябры або проста выпадковы чалавек напіша мне ў асабістыя з фармулёўкамі гэтых пытанняў — гэта тое, што я магу дазволіць сабе напісаць у адказ. У далейшай публічнай камунікацыі я прайдуся па кожным скрыншоце дэталёва, як і падчас праверкі.
  4. З усяго, што ў іх на мяне ёсць — гэта гэты чортаў кружок, і яны з яго зрабілі цэлы сюжэт (маецца на ўвазе відэа, дзе Харысава кажа, што пагаджаецца на супрацу з СБУ. — НН).
  5. Згаджацца на супрацоўніцтва з любымі спецслужбамі — дрэнна, так. Але я ў той момант не ўспрыняла гэта як згоду на супрацоўніцтва. Гэта чортаў кружок. Мяне не ўгаварылі нічога падпісваць.
  6. Яны вялі ў той момант гульню на двух франтах. Ціснулі на мяне з боку КДБ, лавілі маіх сваякоў нават у бальніцах, выводзілі іх да сябе ў машыны, тэлефанавалі мне з тэлефонаў маёй радні, якую затрымалі, прымушаючы адказаць на паведамленне ад КДБ з іх жа тэлефонаў. Паралельна пісалі мне з гэтага акаўнта «нібыта СБУ», прапаноўваючы дапамогу і падказваючы, як сябе паводзіць са спецслужбоўцамі ў сітуацыі такой масіраванай атакі. У момант, калі ніхто не можа дапамагчы, а ты проста хочаш выратаваць жыцці людзей унутры краіны, гэта стала маёй балючай кропкай.
  7. Прапанова запісаць кружок паступіла ў пачатку камунікацыі. Узамен мне паабяцалі сказаць, што рабіць з гэбнёй, каб ад мяне адчапіліся, а таксама паведаміць нешта з унутранай інфармацыі ўкраінскага боку, што будзе нам карысна. Ні пра які сліў даных з майго боку на той момант гаворкі не ішло.
  8. Яны кажуць, што я перадавала ім скрыншоты з закрытых чатаў, даныя пра валанцёраў і г.д. Але я не перадавала ім НІЧОГА такога. НІВОДНАГА ДОКАЗУ яны не змаглі і не змогуць прадставіць. Калі, вядома, таксама нешта не згенеруюць».

Каментары64

  • Паліграф
    05.06.2026
    Хай публікуе ўсе банкаўскія і крыптавыпіскі, каб мы пабачылі на ўласныя вочы, што ёй нібыта нічога не пераводзілі!
  • Алкаш
    05.06.2026
    Это не КС, а какое-то собрания очень доверчивых людей. Вообще-то, когда звонят телефонные мошенники, то имеется опции полиции.
  • Алесь
    05.06.2026
    такія апраўданні дапушчальныя былі б для дзяцячай гульні ў школьным двары. дарослы чалавек працуе ў "структуры прадстаўляючый усіхх беларусаў" . Пагаджыеццана супрацу са спецслужбамі і НІКОМУ не кажа пакуль не выходзіць сюдэт на ОНТ! І ні прабачэння ні раскаяння....
    Сораму і сумлення - проста нуль.
    Офісу Святланы па ўсім відать пляваць на бяспеку людзей . колькі можна раскрытых чатаў, зданых беларусаў, спраў " Гаюна " і г д іг д ..... і ніякай праверкі супрацоўнікаў Офісу. толькі паездкі фота і пустаслоўе....

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі21

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць