Музыка1111

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў

Сума сімвалічная, але пасля таго, як артыстка разышлася са сваёй менеджаркай, яна не павінна аддаваць палову даходаў.

Лера Яскевіч. Фота з яе інстаграма

У сваім інстаграме Лера Яскевіч распавяла, што за сакавік і часткова красавік зарабіла на сваёй творчасці на стрымінгавых платформах 25 даляраў — і яе гэта радуе.

— Нехта скажа, што гэта вельмі мала. Я думаю, што так і ёсць. Але з іншага боку, гэта ўжо 25 даляраў. Не 5 даляраў, не некалькі цэнтаў. Улічваючы, што музыка сапраўды мала грошай збірае, улічваючы, што ў мяне цяпер вельмі мала праслухоўванняў — 2400 за месяц на Spotify.

Лера кажа: калі кожны месяц будзе капаць па 25 даляраў, у канцы года, можа, атрымаецца назбіраць на нешта. Для параўнання, да канфлікту з менеджаркай, праз які спявачка выдаліла ўсе свае трэкі з музычных пляцовак, Лера атрымлівала ад стрымінгавых сервісаў да 300 еўра за месяц.

Цяпер артыстка мае ў сваёй бібліятэцы 14 песень. І спадзяецца, што некалі атрымаецца вярнуцца да той ранейшай сумы — але не ведае, колькі часу на гэта спатрэбіцца.

— Але наяўнасць тут хаця б нейкіх грошай дае мне надзею. Бо кожны раз, калі я бачу, што мае відэа з шыццём набіраюць больш праглядаў, думаю: «Ну ўсё, калі відэа з музыкай не збіраюць праглядаў, значыць, музыку ніхто не будзе слухаць і я не змагу жыць за яе кошт, таму трэба шукаць сябе ў іншым». Сёння з’явілася надзея.

Нагадаем, у студзені Лера Яскевіч расказала фанатам, што пасля 16 лютага яе песні перастануць быць даступнымі на ўсіх музычных пляцоўках — яна выдаліць іх самастойна. Прычынай стаў канфлікт спявачкі з яе экс-менеджаркай і ў мінулым найлепшай сяброўкай Ганнай Навіцкай.

Лера Яскевіч пазнаёмілася з Ганнай Навіцкай, калі ёй было 17 гадоў. Навіцкая дапамагла Яскевіч паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, звазіла на ўкраінскі Х-Фактар, менеджарыла яе і была найлепшай сяброўкай — дзяўчаты нават здымалі разам кватэру.

Трэкі Леры зарэгістравалі ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, і, каб усё заробленае дзялілася паміж артысткай і менеджаркай 50 на 50, Ганну запісалі як аўтарку ва ўсіх песнях, нават там, дзе па факце аўтаркай не з'яўлялася. 

Сяброўства і супрацоўніцтва хапіла на 10 гадоў, пасля яно дало расколіну — Навіцкая займаецца ў Беларусі новым праектам — гуртом «Барысаўскі тракт», а Яскевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы.

Абураная Ганна Навіцкая потым распавяла сваю праўду. Кажа, што яшчэ да таго, як праект «Лера Яскевіч» пачаў прыносіць стабільны даход, яна ўклала ў яго раскрутку больш за 20 тысяч даляраў уласных сродкаў.

Каментары11

  • Прадусар
    05.06.2026
    Прадказальны вынік для таго, хто вырашыў кінуць свайго партнёра па бізнэсе
  • Ну
    05.06.2026
    Filipp, значна лепей захаваць годнасць і незалежнасць
  • Ну
    05.06.2026
    Прадусар , мы зразумелі ваш пункт гледжання, спадарыня Ганна.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць