Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС
Войска РФ сёння ўначы нанесла ўдар па будынку Цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва, паведамляе «Энергаатам».

Паводле даных кампаніі, часткова разбураны будынак прыёму кантэйнераў. Адпрацаванае ядзернае паліва там не захоўвалася.
Пасля ўдару ўзнік пажар, які ўжо ліквідаваны. Пацярпелых сярод персаналу няма.
В «Энергаатаме» заявілі, што радыяцыйны фон застаецца ў межах нормы.
Расія ўдар не каментавала.
Каментары
Каб потым усім пакаленням беларусаў была вось такая вось пагроза.