Грамадства55

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену

У Гродзенскім заапарку з’явіліся два новыя жыхары — ваўчаняты Чук і Гек. Іх прыбыццё стала працягам кранальнай гісторыі, звязанай з легендарным мясцовым ваўком Цяплонам, піша прэс-служба заапарка.

Ваўчаняты Чук і Гек — новыя жыхары Гродзенскага заапарка

Яшчэ ў 2009 годзе ў заапарку пасялілася пара ваўкоў — Цяплон і Петра. Жывёлы доўгія гады жылі разам у спакоі і дастатку. Аднак некалькі гадоў таму Петра памерла ва ўзросце 16 гадоў, і Цяплон застаўся адзін.

Ваўкі Цяплон і Петра. Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі заапарка пачалі шукаць для яго новых суседзяў, але зрабіць гэта было няпроста. Хоць ваўкоў у Беларусі хапае, дамоўленасці аб перадачы ваўчанят па розных прычынах пастаянна зрываліся.

Тым часам Цяплон старэў. Ён стаў горш бачыць і чуць, у яго ўзніклі праблемы з заднімі лапамі. Тым не менш стары воўк да апошняга заставаўся дастаткова моцным і самастойна харчаваўся.

Напрыканцы мая нарэшце з’явілася магчымасць прывезці ў заапарк двух ваўчанят. Але пасля таго як усе неабходныя дакументы былі аформленыя, Цяплон упершыню за ўсё жыццё адмовіўся ад ежы. На наступны дзень супрацоўнікі заапарка паехалі забіраць новых гадаванцаў, а стары воўк тым часам ціха памёр.

У заапарку лічаць гэтую гісторыю асаблівай. Там упэўненыя, што Цяплон нібыта чакаў менавіта гэтых ваўчанят, каб перадаць ім сваё месца і пакінуць пасля сябе годную змену.

Цяпер у вальеры, дзе калісьці жылі Цяплон і Петра, асвойваюцца маладыя ваўкі Чук і Гек. Новых насельнікаў ужо лічаць паўнапраўнымі членамі вялікай сям’і Гродзенскага заапарка.

Каментары5

  • Зденек и Альжбетта
    06.06.2026
    Uzi, Подошли бы больше
  • Ладзік
    07.06.2026
    Нельга пісаць пра ваўкоў і іншую жывёлу, што яны паміраюць. Паміраюць толькі людзі і пчолы, так было ў нашай мове стагоддзямі. Зьвяркі і жывёлкі здыхаюць і ў гэтым дзеяслове няма нічога кепскага.
  • Нет
    07.06.2026
    Ладзік, наши братья меньшие умирают. А подыхает скотина, даже если мать родила её человеком

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць