Грамадства1919

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Ён быў першым намеснікам у Брэсцкай абласной і Мінскай абласной міліцыі, а цяпер трапіў у Валожын.

Аляксандр Кісель

У Валожынскім раёне новы начальнік міліцыі.

47‑гадовы палкоўнік Сяргей Аляшкевіч, які заняў пасаду толькі ў жніўні 2025 года, узначаліў Мінскую раённую міліцыю — можна сказаць, пайшоў на павышэнне.

Сяргей Аляшкевіч

А яго месца нечакана заняў палкоўнік Аляксандр Кісель. Для яго пасада ў Валожыне — адназначнае паніжэнне, бо да апошняга моманту Кісель быў першым намеснікам начальніка УУС Мінаблвыканкама.

Кісялю 42 гады, ён з Нясвіжскага раёна. Скончыў Акадэмію МУС, пасля чаго вярнуўся на радзіму ўчастковым. Служыў у Нясвіжы, у Мінскай абласной міліцыі, быў першым намеснікам начальніка Маладзечанскага РУУС.

У 2019‑м першым намеснікам УУС Брэсцкага аблвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. Там ён і праявіў сябе падчас жорсткага разгону пратэстаў.

Аляксандр Кісель. Фота: СТБ

«На каленях стаяць на**й. Хто на каленях, хто на локцях, бл*дзь. Са ўчарашняга вечара, бл*дзь, так і стаяць на**й. Там сабакі, бл*дзь, гэтыя, бл*дзь, акружылі на**й, і хто дзёргаецца, бл*дзь, там пі***ец адразу. Чым больш, бл*дзь, адп****іў, у бальніцу звернуцца, бл*дзь, тым лепш, бл*дзь… Таму, бл*дзь, лупцавалі іх там, бл*дзь, усіх, як катоў, бл*дзь», — хваліўся Кісель перад мінскім калегам.

У 2024‑м Кісяля забралі на аналагічную пасаду ў Мінскі аблвыканкам, а цяпер ён пакаціўся ўніз.

Каментары19

  • Gorliwy Litwin
    13.06.2026
    Усё роўна, застанецца ў Ыліце. Беларусы стварылі ўласную Дзяржаўнасць, а яе ключавым элементам з'яўляецца Спадчынная Ыліта Красаўцаў, якая цяперака будзе кіраваць гэтай цудоўнай Краінай, няўхільна падвышаючы яе Дабрабыт, на працягу яшчэ многіх пакаленняў. Гэткія бела-рускія Самураі. Як у Японіі Самурай - цэнтральны вобраз культуры, так на Белай Русі - Красавец.
  • %
    13.06.2026
    Шкада канешне што сапраўды не апусьцілі
  • Сымон
    13.06.2026
    Інтэлекта на твары гэтага садыста - нуль. Але толькі гэткія і выжываюць у лукашысцкай "міліцыі".

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?1

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?1

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць