Генерал-маёр Уладзімір Белы прызначаны намеснікам міністра абароны Беларусі. Адпаведны ўказ 8 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Белы. Фота: «Ваяр»
Да новага прызначэння Уладзімір Белы ўзначальваў галоўнае ўпраўленне баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.
Іншым указам генерал-маёр Аляксандр Навуменка, які займаў пасаду намесніка міністра абароны раней, быў вызвалены ад гэтай пасады і звольнены з вайсковай службы ў запас. Пры гэтым яму захавалі права насіць вайсковую форму і знакі адрознення.
Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў
Лукашэнка заявіў, што афіцэр павінен бараніць Радзіму, а не служыць дзеля кватэры і кухні
«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску
«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў
Каментары