Ён таксама сказаў, што ў перамовах з Тэгеранам больш няма сэнсу. «Як па мне, я думаю, што ўсё скончана», — сказаў ён.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на саміце НАТА адказаў на пытанне журналістаў, ці працягнецца рэжым спынення агню з Іранам.
«Гэта вельмі цікавае пытанне. Мне здаецца, што ён скончыўся. Я больш не хачу мець з імі справы <…> З майго пункту гледжання, усё скончана. Я пагавару з нашымі перамоўнікамі — яны хочуць весці перамовы. З майго пункту гледжання, гэта проста марнаванне часу — мець з імі справу», — сказаў Трамп.
«Мы не дазволім вар'ятам-іранцам атрымаць ядзерную зброю. Іран спрабаваў забіць мяне і знішчыў тысячы ўласных грамадзян. Не думаю, што яны самі разумеюць, што робяць. Мы патрацілі на іх зашмат часу, і нам давядзецца зрабіць там тое, што неабходна».
«Гэтыя вар'яты ў Іране — яны нейкія хворыя на галаву. Яны злыя. Я іх ненавіджу. Іх ніхто не любіць. Яны — няўдачнікі. Інакш яны даўно заключылі б з намі пагадненне. Мы ўжо ліквідавалі іх першае кіраўніцтва, а затым і другое. Гэта злыя і хворыя людзі. Іх трэба знішчыць пад корань, як ракавую пухліну», — дадаў ён.
Каментары