Надвор'е33

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»

Да Беларусі набліжаецца цыклон «Бернадэт», які прынясе пагаршэнне надвор’я — дажджы, навальніцы і парывісты вецер. Зараз цэнтр цыклону знаходзіцца над краінамі Балтыі, але яго атмасферныя франты ўжо ўплываюць на надвор’е ў Беларусі, паведаміў Белгідрамет.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

9 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, з парывамі. Тэмпература ноччу складзе ад +9 да +14 градусаў, днём — ад +15 да +21 градуса.

10—11 ліпеня цыклон перамесціцца непасрэдна на тэрыторыю Беларусі, таму ўмовы надвор’я стануць горшымі. У пятніцу дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне, а на захадзе Беларусі яны могуць быць моцнымі. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы і моцныя парывы ветру.

Ноччу 10 ліпеня тэмпература будзе каля +7…+13 градусаў, днём — +17…+23 градусы, пры гэтым на захадзе краіны будзе халадней — каля +15…+16 градусаў.

Каментары3

  • Жвір
    08.07.2026
    Няхай той цыклён сунецца, галоўнае, каб на Пціч непагадзь не прыляцела. Я люблю спакойныя пейзажы, камфортныя.
  • Жвір
    08.07.2026
    Во, ізноў дождж ліе ! Хутчэй бы ён ужо на Менск выправіўся, там, кажуць, ліўнёўка так сабе, дык тут бы цікавыя фоты цісканулі...
  • %
    09.07.2026
    Ну вось, пабыло лета 3 дні, размалявалі тут новыя кліматычныя зоны, прадказалі засухі і стэпы, але усе вярнулась на сваё - дождж і 20 градусаў

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»23

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць