Надвор'е33

На наступны тыдзень прагназуюць пахаладанне і дажджы

На тыдні з 20 да 26 ліпеня ў Беларусі чакаецца змена надвор'я. Пасля перыяду спёкі тэмпература паветра панізіцца, а ў краіну паступяць вільготныя паветраныя масы з Балтыкі. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах Дзмітрыя Рабава, тэмпература на працягу тыдня будзе ніжэйшая за кліматычную норму. Чакаюцца частыя дажджы, навальніцы і парывісты вецер. Агулам другая палова ліпеня будзе прахалоднай і няўстойлівай.

У панядзелак, 20 ліпеня, надвор'е будзе вызначаць атлантычны цыклон. У большасці раёнаў прагназуюцца дажджы, месцамі навальніцы. Уначы паветра астыне да +13…+18 градусаў, удзень чакаецца ад +19 на захадзе краіны да +25 на Гомельшчыне.

У аўторак, 21 ліпеня, захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Амаль па ўсёй краіне магчымыя ападкі і навальніцы. Тэмпература ўначы складзе +13…+18 градусаў, а ўдзень — ад +15 да +22.

У сераду, 22 ліпеня, дажджлівае надвор'е працягнецца. Уначы і раніцай магчымыя туманы, вільготнасць паветра будзе вельмі высокай. Тэмпература ўначы панізіцца да +9…+15 градусаў, удзень — да +13…+19.

У другой палове тыдня надвор'е пачне вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску. У чацвер, 23 ліпеня, дажджы стануць лакальнымі, але павышаная вільготнасць захаваецца. Уначы чакаецца +9…+14 градусаў, удзень — ад +12 на поўначы да +21 на паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу, 24 ліпеня, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы тэмпература складзе +13…+17 градусаў, удзень — ад +17 да +23.

У выхадныя ў Беларусь паступіць вільготнае паветра з Балтыйскага мора. У суботу, 25 ліпеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе +10…+15 градусаў, удзень — ад +19 да +25.

У нядзелю, 26 ліпеня, у большасці раёнаў прагназуюцца дажджы. Уначы і раніцай магчымыя туманы. Тэмпература паветра складзе ад +12 градусаў уначы да +15…+25 удзень у залежнасці ад рэгіёна.

Каментары3

  • %
    18.07.2026
    Ну як там з пераўтварэннем ў лесастэп і жудасным пякельным надвор'ем
  • Жвір
    19.07.2026
    Усё, як на Пцічы. Ужо пачалося.
    Учора езьдзіў плаваць да вадаёму ў суседнюю вёску, звычайна спакойную й ня сьпешную, гэтым разам шматлюдную. У іх там сьлепакоў меней, дык камфортна, і ўсе з'язджаюцца туды. Сьпёка, вада цёплая, а на глыбіні дык добра, прахалодненька, у небе 4 буслы кружляюць, ветрык, вясёлыя хвалі даганяюць адна адну, любата й хараство... Раптам зірнуў у бок сваёй вёскі, а там во гэтая во хмара, зацягнула неба й сунецца ў мой бок... Усё.
    Праграму сваю я выканаў, як і плянаваў, але павярнуўся да сябе ўжо ў дождж. Цяпер ізноў сонечна, трэ ізноў кудысьці матануць, трэба паспяваць радавацца. Прагноз неспрыяльны, але час парадавацца заўжды можна знайсьці, нават у дождж.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць