Свет77

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адказ на ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскай тэрыторыі Расія будзе наносіць яшчэ больш маштабныя ўдары па Украіне. Паводле яго слоў, адказ будзе люстраным, але ў некалькі разоў мацнейшым, і, як ён сцвярджае, украінскі бок ужо адчувае наступствы такіх дзеянняў, паведамляе The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

«Куды б яны ні спрабавалі наносіць удары на тэрыторыі РФ, мы будзем адказваць люстрана, толькі ў некалькі разоў магутней. Праціўнік будзе гэта адчуваць. Ужо адчувае, спадзяюся», — сказаў Пуцін.

Пуцін таксама прызнаў, што атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы выклікалі цяжкасці з забеспячэннем краіны палівам. Аднак, на яго думку, сітуацыя паступова стабілізуецца дзякуючы моцнай энергетычнай інфраструктуры.

Акрамя таго, ён паведаміў, што Расія, маўляў, стварае новую сістэму паставак паліва ў Крым, якая, паводле яго слоў, будзе лепш абароненая ад магчымых удараў. Пры гэтым ніякіх падрабязнасцяў пра яе або тэрміны запуску ён не паведаміў.

Праблемы з палівам у Расіі ўзніклі пасля серыі ўкраінскіх удараў па нафтаперапрацоўчых заводах і іншых аб'ектах нафтавай інфраструктуры. 6 ліпеня быў атакаваны нават Омскі НПЗ — найбуйнейшы ў краіне, а раней ударамі былі закранутыя і іншыя буйныя прадпрыемствы ў розных рэгіёнах Расіі. Частка заводаў была вымушаная часова спыніць працу або скараціць аб'ёмы перапрацоўкі нафты.

На фоне гэтага ў многіх рэгіёнах краіны ўзніклі цяжкасці з продажам паліва. У шэрагу расійскіх абласцей былі ўведзеныя абмежаванні на продаж бензіну, у іншых паведамлялася пра перабоі з пастаўкамі, закрыццё асобных аўтазаправак і рост цэн.

Паводле заявы галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Аляксандра Сырскага, за першыя шэсць месяцаў 2026 года ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па 697 аб'ектах на тэрыторыі Расіі. Паводле яго ацэнкі, прамыя і ўскосныя эканамічныя страты ад гэтых атак перавысілі 6,1 мільярда даляраў ЗША.

Каментары7

  • a.hto.tam.idze
    13.07.2026
    Рэакцыя Гітлера на пачатак бамбавання Берліну каралеўскімі сіламі Вялікай Брутаніі ў адказ на бамбаванне Лёндана:

    «Калі Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы будуць скідваць дзве тысячы, тры тысячы ці чатыры тысячы кілаграмаў бомбаў, то мы будзем скідваць 150 тысяч, 180 тысяч, 230 тысяч... так, адзін мільён кілаграмаў за адну ноч.»

    Падаецца, таварышу Пуціну ёсць яшчэ чаму павучыцца ў свайго вялікага настаўніка.
  • Воўна
    13.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    13.07.2026
    Кіеў за тры дні паабяцай...

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай1

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён6

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць2

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай1

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць