Культура66

Выйшаў па-беларуску «Атлант расправіў плечы»

Выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра старт продажаў галоўнага рамана Айн Рэнд «Атлант расправіў плечы» ў перакладзе на беларускую мову. Гэта грунтоўнае выданне больш як на 1200 старонак у цвёрдай вокладцы, піша bellit.info.

«Атлант расправіў плечы» Айн Рэнд — маштабны раман-антыўтопія і маніфест рацыянальнага эгаізму. Дзеянне адбываецца ў ЗША, дзе ўрад знішчае свабодны рынак і прыгнятае таленавітых творцаў. У цэнтры сюжэту — Дагні Тагерт і Хэнк Рыярдан, якія спрабуюць выратаваць свае прадпрыемствы ад непазбежнага краху.

Свет трымаецца на розуме і энергіі нешматлікіх рухавікоў прагрэсу — «атлантаў». Калі яны спыняюць працу з-за сацыялістычнага ціску, цывілізацыя разбураецца. Твор раскрывае філасофію аб’ектывізму, дзе найвышэйшымі каштоўнасцямі з’яўляюцца розум, асабістае шчасце і прадуктыўная праца.

Таямнічы Джон Голт арганізуе страйк найлепшых розумаў чалавецтва, каб даказаць: без творцаў паразітычнае грамадства загіне. Раман Айн Рэнд прымушае задумацца пра ролю асобы ў гісторыі, межы дзяржаўнага кантролю і маральнае права чалавека жыць дзеля самога сябе, гаворыцца ў анатацыі.

Кнігу можна набыць праз сайт выдавецтва Knihauka.com, а таксама ў кнігарні ў Варшаве.

Каментары6

  • Следопыт
    01.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Чытач
    01.06.2026
    Хачу пацікавіцца, чаму назву перакладаюць менавіта так?
    У арыгінале - Atlas shrugged - што даслоўна перакладаецца Атлант паціснуў плячыма.
  • Дзякуй, Саша Разенбаўм
    01.06.2026
    Даўно хацеў добрую кніжку аб халадзільніках

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць