Спорт2424

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў

Хвіча быў прызнаны найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў па выніках сезона 2025/2026.

Хвіча Кварацхелія. Фота: Carl Recine/Getty Images

Грузінскі форвард «ПСЖ» Хвіча Кварацхелія пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2025/26, у якім французскі клуб у серыі пенальці перамог лонданскі «Арсенал», не стаў размаўляць па-руску з журналістам у змяшанай зоне, піша Championat.com.

У сеціве з’явілася відэа, на якім падчас прэс-падыходу да Кварацхеліі да яго звярнуліся па-руску, але той адмовіўся працягваць размову.

— Хвіча, можна па-руску: якія ў цябе эмоцыі былі? Усё ж такі…

— No, I can't speak, sorry («Не, я не магу гаварыць, прабачце»), — адказаў Кварацхелія па-англійску і працягнуў адказваць на пытанні грузінскіх журналістаў на сваёй роднай мове.

Хвіча Кварацхелія быў прызнаны найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў па выніках сезона 2025/2026. У мінулым розыгрышы турніру ён правёў за клуб 16 матчаў, у якіх забіў 10 галоў і аддаў шэсць выніковых перадач. Гэта другі трафей Лігі чэмпіёнаў запар у кар’еры грузінскага футбаліста.

Раней футбаліст выступаў за маскоўскі «Лакаматыў» і казанскі «Рубін» з 2019 па 2022 год, але пасля ўварвання ва Украіну пакінуў Расію і вярнуўся ў Грузію, гуляў палову года за батумскі «Дынама».

Улетку 2022 года перайшоў у італьянскі «Напалі», з якім выйграў чэмпіянат Італіі і ў сезоне 2022/2023 быў прызнаны найлепшым гульцом Серыі А, у студзені 2024 года перайшоў у ПСЖ, з якім выйграў два чэмпіянаты Францыі і дзве Лігі чэмпіёнаў.

Каментары24

  • khvicha
    01.06.2026
    все очень просто
  • Ну
    01.06.2026
    Павага!
  • Тамаш
    01.06.2026
    Адно дзеянне і адразу разумееш чаму ён ЧАЛАВЕК, а не РАБ. Вусатым спартоўцам вучыцца!

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску10

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць