Свет44

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў

Расіянка Хатуна Аташан, якая развяла папулярных блогераў на велізарную суму, спрабавала ўцячы праз Беларусь, але яе затрымалі і вярнулі ў Расію.

Як пішуць расійскія паблікі, Аташан знаходзіла вядомых інфлюэнсераў і прадстаўлялася VIP-партнёрам найбуйнейшых сусветных гасцінічных сетак. Яна прапаноўвала казачныя ўмовы: адпачынак на Мальдывах і ў топавых пяцізоркавых гатэлях па бартары ў абмен на рэкламу ў сацсетках. Блогерам трэба было толькі даплаціць за пералёты сваіх блізкіх, прычым кошты былі ў разы ніжэйшыя за рынкавыя.

Пасля пераводу грошай Аташан знікала, а за дзень да вылету паведамляла, што паездка скасоўваецца.

Калі ашуканыя блогеры пачалі масава звяртацца ў паліцыю, дзяўчына паспрабавала ўцячы праз Беларусь. Падрабязнасці невядомыя, паведамляецца толькі, што яе перадалі расійскаму боку.

Агульная сума шкоды ад дзеянняў махінатаркі ацэньваецца больш чым на 50 мільёнаў расійскіх рублёў, або каля 700 тысяч даляраў.

Каментары4

  • ну
    04.06.2026
    малавата неяк
  • Я
    04.06.2026
    Усё смецце бяжыць у Беларусь ці праз Беларусь, на жаль.
    Расейскі забойца хаваўся ў Беларусі і памёр.
    Трэба адгарадзіцца ад старэйшага брата ірвом з кракадзіламі!!!
  • Начинай копать
    04.06.2026
    Я, заканчивай трепатьс я, начинай копать рвы, запускай крокодилов.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць