Свет2323

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам

Белы парашок, знойдзены чэшскімі праваахоўнікамі ў аўтамабілі мітрапаліта Рускай праваслаўнай царквы Іларыёна (Алфеева), аказаўся какаінам. Гэта пацвердзіла экспертыза.

«Мы можам пацвердзіць: экспертыза даказала, што канфіскаваны белы парашок — гэта какаін», — паведаміла ў сераду выданню Deník N прадстаўніца паліцыі Марціна Рыхтэрава.

На фоне гэтага гучнага скандалу патрыярх Кірыл адправіў мітрапаліта Іларыёна з Еўропы ў бразільскае захалусце, адзначыўшы, што далейшая служба ў Карлавых Варах для яго немагчымая «праз абставіны».

Іерарха РПЦ затрымалі ў нядзелю 24 траўня ў Чэхіі — у яго машыне былі выяўленыя «кантэйнеры з белым рэчывам».

Расійскі бок запатрабаваў «неадкладнага вызвалення» мітрапаліта і спынення «ганенняў на прадстаўнікоў РПЦ у Чэхіі».

30 мая мітрапаліт Іларыён вярнуўся ў Расію. Цяпер замест еўрапейскіх парафій расійскаму іерарху давядзецца служыць у Паўднёвай Амерыцы.

Хто такі мітрапаліт Іларыён?

У мінулым Іларыён (Алфееў) быў кіраўніком Аддзела замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату і лічыўся адным з самых набліжаных да патрыярха Кірыла людзей. У 2022 годзе яго прызначылі кіраўніком Будапешцкай епархіі РПЦ.

Аднак пасля гучнага скандалу, звязанага з абвінавачаннямі ў дамагальніцтвах, Іларыён быў адпраўлены ў храм святых Пятра і Паўла ў знакамітым курортным горадзе Карлавы Вары, дзе пражывае вялікая расійская дыяспара.

Каментары23

  • Жвір
    03.06.2026
    Я ж казаў. Ну, не опіюм, што праўда. Як бачым, РПЦ адыйшла ад набіўшых аскому традыцыяў... :))) Цяпер рэлігія - будзе какаінам для народу...
  • Зигмунд нефрейд
    03.06.2026
    Поп с кокосиком
  • .
    03.06.2026
    "Аднак пасля гучнага скандалу, звязанага з абвінавачаннямі ў дамагальніцтвах, Іларыён быў адпраўлены ў храм святых Пятра і Паўла ў знакамітым курортным горадзе Карлавы Вары, дзе пражывае вялікая расійская дыяспара"

    Религия для народа не только опиум, но еще и кокс. Вижу, Илларион свою паству там не только окормлял, но и окучивал. Не промах батюшка.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць