Нерухомасць11

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц

Аб’ява аб здачы жылля ў сталіцы прымусіла многіх беларусаў схапіцца за галаву.

Фота: nedvizhka_minsk / Threads

У Threads завірусілася аб’ява аб арэндзе кватэры ў Мінску. Уся справа ў цэнніку — 15 000 рублёў, або крыху больш за 5300 даляраў у месяц, піша Tochka.by.

Некаторыя карыстальнікі нават вырашылі, што аўтар паста выпадкова дадаў лішні нуль, але не.

Гаворка ідзе пра чатырохпакаёвыя апартаменты на вуліцы Старажоўскай (гэта — «Дом Чыжа»). Агульная плошча жылля складае 207 м².

Унутры — тры асобныя спальні, прасторная гасцёўня і панарамны від на Свіслач з 11‑га паверха.

Але сапраўдная разынка — колькасць санвузлоў. У аб’яве пазначана, што ўласная прыбіральня ёсць у кожнай спальні. Акрамя таго, яшчэ адзін прадугледжаны для гасцей.

Мяркуючы па фотаздымках, інтэр’ер выкананы ў сучасным прэміяльным стылі: дарагое аздабленне, дызайнерскія свяцільні і мэбля. Карацей кажучы, гэта варыянт відавочна не для тых, хто шукае аднапакаёвую кватэру каля метро.

Аб’ява хутка сабрала дзясяткі каментарыяў. Некаторыя карыстальнікі прызналіся, што нават не падазравалі пра існаванне такіх коштаў на арэнду ў Мінску.

Іншыя пачалі параўноўваць кватэру з замежнай нерухомасцю. Паводле слоў каментатараў, за такія грошы, а часам і танней, можна арандаваць раскошную вілу дзесьці на марскім узбярэжжы.

Аднак большасць беларусаў адрэагавала на аб’яву з гумарам. Вось некалькі самых вясёлых каментарыяў:

  • «Па секундах здаеце?»
  • «На 15 хвілін з зарплаты вазьму!»
  • «А студэнтам можна?»
  • «Прыемна, што я з’яўляюся мэтавай аўдыторыяй гэтага паста. Хоць на секунду адчула сябе багатай».
  • «За такія грошы агляд кватэры павінен здымаць Спілберг».
  • «Мабыць, лішні нулік».
  • «Вы на клавіятуру селі?»
  • «Напэўна, туды можна засяліцца разам з зубрам».
  • «Тэрмінова шукаю 10—15 чалавек для сумеснага пражывання».

Каментары1

  • Беларус
    04.06.2026
    А што не так? Па плошчы гэта як 7 варшаўскіх кавалерак, кожную з якіх можна здаць па €600.

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску10

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць