Эканоміка2929

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

На фоне росту заробкаў і ўмацавання беларускага рубля можна пачуць, што ў эканамічным плане беларусы яшчэ ніколі не жылі так добра, як цяпер. Паглядзелі на лічбы і пагутарылі з эканамістам, каб зразумець, ці гэта сапраўды так.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP / Pavel Bednyakov

Заробкі трымаюцца на максімальным узроўні

Гістарычна максімальны заробак у Беларусі быў зафіксаваны ў снежні 2025 года, калі сярэдняя зарплата на рукі склала каля 2677 рублёў па краіне і каля 3690 рублёў у Мінску. Але снежаньскія заробкі традыцыйна самыя высокія за кошт гадавых бонусаў і прэмій.

Красавіцкі заробак на рукі быў 2539,5 рубля ў сярэднім па краіне і 3345 рублёў ў Мінску. Гэта каля $887 і $1169 на рукі адпаведна.

Тое, што цягам апошніх гадоў рэальныя заробкі беларусаў сапраўды выраслі, факт.

Чым выкліканы такі рост і чаму ён сябе ўжо амаль вычэрпвае, таксама важна, але гэта не адмяняе таго, што заробкі цяпер сапраўды нашмат вышэйшыя, чым, напрыклад, пяць і асабліва дзесяць гадоў таму.

Калі яшчэ заробкі былі на піку?

Раней адным з пікавых перыядаў па заробках быў канец нулявых, калі ў 2007‑2008 гадах заробкі моцна падраслі, але ўжо ў ноч на 1 студзеня 2009 года ў Беларусі адбылася аднамомантная 20%-я дэвальвацыя беларускага рубля.

Наступны «залаты» перыяд працягваўся ўсяго некалькі месяцаў з канца 2010‑га да вясны 2011 года, пасля чаго ў Беларусі пачаўся магутны фінансавы крызіс, і рубель абваліўся амаль утрая.

Пасля пікавы перыяд прыйшоўся на канец 2012 — першую палову 2014 года. 

Цяперашняя хваля бярэ пачатак з 2024 года, а чарговы гістарычны максімум быў дасягнуты ў 2025 годзе.

Важныя нюансы

Эксперт BEROC Зміцер Крук пацвярджае, што ў эканамічным плане беларусы цяпер жывуць так добра, як ніколі раней, але ёсць важныя нюансы.

«Калі глядзець на паказчыкі рэальных заробкаў у беларускіх рублях з карэкціроўкай на інфляцыю, то мы, безумоўна, будзем бачыць, што гістарычны пік быў дасягнуты яшчэ ў чацвёртым квартале 2025 года.

У першым квартале 2026‑га мы нават з улікам усіх сезонных карэкціровак засталіся на тым пікавым узроўні», — тлумачыць эканаміст.

У даляравым эквіваленце заробкі таксама на піку, і дзякуючы ўмацаванню рубля яны ў красавіку выраслі нават з улікам падзення ў рублях.

Лічба ў далярах не самая важная? 

Але хоць для беларусаў даляравы паказчык традыцыйна застаецца важным і атаясамліваецца з пакупніцкай здольнасцю, Крук адзначае, што гэта часам уводзіць у зман. У цяперашняй сітуацыі высокія даляравыя заробкі адначасова адпавядаюць і высокім рэальным заробкам, але цэны на шмат якія тавары і паслугі наўпрост не залежаць ад курса.

Пры гэтым частка імпартных тавараў і замежныя паездкі з умацаваннем рубля становяцца больш даступнымі для беларусаў.

«Таму заробак у даляравым вымярэнні — гэта, хутчэй, другасны інфарматыўны паказчык, але, безумоўна, шмат для каго ён успрымаецца больш важным, чым рэальныя заробкі», — тлумачыць эканаміст і дадае, што шмат у чым менавіта праз прызму даляра ў Беларусі назіраецца пэўны спажывецкі аптымізм.

На фоне суседзяў карціна іншая

Пры гэтым эканаміст адзначае, што для рэлевантнай ацэнкі росту дабрабыту недастаткова параўноўваць цяперашнія беларускія заробкі з папярэднімі заробкамі ў Беларусі.

«Мы не адзіная краіна ў свеце, таму трэба ўлічваць, што іншыя краіны таксама развіваюцца, адпаведна, самым лепшым і інфарматыўным паказчыкам з'яўляецца адноснае параўнанне заробкаў з карэкціроўкай на ўзровень цэн з плюс-мінус супастаўляльнымі краінамі», — кажа Крук і прыводзіць у прыклад суседнія Польшчу і Літву.

Эксперт кажа, што традыцыйна параўноўвае Беларусь з Польшчай, бо гэта дзве краіны блізкія як геаграфічна, так і па ўзроўні чалавечага капіталу, якія ў пачатку 1990‑х знаходзіліся прыблізна на адным узроўні.

Варшава. Фота: Jacek Kadaj/Getty Images

«І вось калі мы паглядзім тут, то ў нас вымалёўваецца зусім іншая карціна. Беларусь [па разрыве ва ўзроўні дабрабыту] цяпер знаходзіцца блізка да таго пункту, калі можна сказаць, што так кепска мы не жылі амаль ніколі, апроч 1995‑1996 гадоў.

То-бок нават нягледзячы на, здавалася б, даволі высокія рэальныя і даляравыя заробкі, па сусветных мерках гэта невысокія паказчыкі», — тлумачыць эканаміст.

Наша развіццё на фоне іншых краін адбываецца марудна.

«Калі ўмоўны лекар ці будаўнік будзе параўноўваць свой заробак, то ён будзе гэта рабіць не азіраючыся на тое, колькі яны зараблялі 5-10‑15 гадоў таму, а колькі цяпер зарабляе такі самы спецыяліст у суседніх краінах.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

І калі мы адстаём па гэтым паказчыку, то гэта, адпаведна, вядзе да працоўнай міграцыі і сціжмы іншых негатыўных наступстваў», — прыводзіць прыклад эканаміст.

Таму цяперашні ўзровень дабрабыту, па меркаванні Крука, «вельмі далёкія паказчыкі ад таго, што магло быць».

Каментары29

  • Але але
    04.06.2026
    Так, і гэты трэнд быў вядомы яшчэ ў 15 год таму.
    Што так, народу крыху перпадае ад усёй транзітнай і нафтагазавай гульні ў саюз.
    Але суседзі ў гэты час мадэрнізуюць рэальны сектар і будуюць новыя індустрыі.
    Праз тое вы ніколі не будзеце жыць за калючым плотам манапалізацыі знешняга гандлю правячымі кланамі саюзу гэтак жа добра, як краіны, што інтэграваліся ў сусветную эканоміку.

    Менавіта таму ў РБ да 20-га года быў фенамен айцішнікаў, як глабалізаванай індустрыі, што жыве значна лепей усіх астатніх. У Польшчах і Іспаніях яны раптам зразумелі, што такі ж сярэдні клас, як іншыя прафесійныя працаўнікі.
  • Bundesчел
    04.06.2026
    "Колхозные прикорытники так никогда хорошо не жили" - заголовок статьи. Полностью согласен.
  • уточнение
    04.06.2026
    Экономист не указал главную причину роста зарплат, это, созданный навес лукашенком из чиновников, силовиков и остальных паразитов, у которых, средняя зарплата в 2-3 раза выше, средней зарплаты тех, кто производит реальный продукт, а не занимается его распределением и распределением финансовых потоков и средств.
    Этот навес, примерно, 25% занятых в экономике, но он пожирает 70% всех доходов и бюджетов и имеет зарплаты в 2-3 раза выше средней зарплаты создающего реальный продукт. Поэтому и средняя, по стране высокая, отбросьте эти, 25% и картина получится печальная.
    Просто, эти, 25% позволяют сохранять и консервировать, деградирующую и разлагающуюся систему власти лукашенко в неизменном виде, поэтому имеют высокие "зарплаты".

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць