Прэм'ер-міністр Беларусі разам з дэлегацыяй бізнэс-колаў паляцеў у Кыргызстан, паведамляе прэс-служба ўрада.

У Кыргызстан таксама накіроўваецца прадстаўнічая дэлегацыя дзелавых колаў. Яны возьмуць удзел у пленарнай частцы Беларуска-Кыргызскага бізнэс-форуму і перамовах у фармаце B2B, падпісана гэта фота ў тг-канале ўрада Беларусі
За шматгадовую гісторыю дыпламатычных адносін паміж двума дзяржавамі гэта першы афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Беларусі ў Кыргызстан.
Запланаваныя сустрэчы Аляксандра Турчына з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым і старшынёй Кабінета міністраў — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым.
Таксама прэм’ер-міністр разам са сваім калегам прыме ўдзел у адкрыцці Беларуска-Кыргызскага бізнэс-форуму.
Каментары