Матч пройдзе 1 ліпеня ў Маскве.

Матч паміж зборнымі ЗША і Расіяй на чэмпіянаце свету ў 2015 годзе. Фота: Martin Rose/Bongarts/Getty Images
Ён будзе прымеркаваны да 250‑годдзя незалежнасці ЗША, абвясціў кіраўнік Амерыканскай гандлёвай палаты Роберт Эйджы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, паведамляе «Дождь».
Раней дэпутат Дзярждумы Святлана Журава заявіла, што «абмяркоўваецца хакейны матч паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Амерыкі і Расіі, такі вось дружалюбны. На ліпень такія планы ёсць», удакладніў пазней «Дождь».
Хакейныя зборныя Расіі і Беларусі пасля пачатку ўварвання ва Украіну адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, яны прапусцілі пяць чэмпіянатаў свету, а калі і гулялі, то толькі паміж сабой і зборнай Казахстана. На мінулым тыдні з беларускіх юнацкай, маладзёжнай і жаночай зборных быў зняты бан.
Каментары