Знакаміты гандбольны трэнер Спартак Мірановіч расказаў, як яму патэлефаналі махляры
Пра гэта Спартак Пятровіч расказаў у інтэрв'ю betnews.by.

— Ты ж таксама чытаеш, як у нашых пенсіянераў грошы выманьваюць? Часам даведваешся, колькі чалавек адклаў на «чорны дзень», і здзіўляешся — як ён здолеў столькі назбіраць?
— Вам таксама махляры дакучаюць?
— Ну а чым я горшы за іншых? Яны ж пастаянна нешта прыдумляюць. З апошняга: «У вашым пад’ездзе змяняецца код замка». Мне, зразумела, цікава, які ж будзе код. Гэта першы этап.
А потым пачынаецца наступны, калі тэлефануюць і пачынаюць пытаць даныя пашпарта і ўсё, што належыць. Тут я іх пасылаю і кладу слухаўку.
Спартак Пятровіч дадаў, што яго пенсія складае 1000 рублёў.
Мірановічу — 87 гадоў. У 1976‑1991 гадах ён узначальваў мінскі СКА, з якім шэсць разоў выйграў чэмпіянат СССР па гандболе, тройчы — Кубак ССР, тройчы — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, двойчы — Кубак уладальнікаў кубкаў. Пры ім дзесяць разоў СКА стаў чэмпіёнам Беларусі.
Пры ім зборная СССР выйграла срэбра чэмпіянату свету (1990), зборная СНД выйграла Алімпіяду ў 1992 годзе.
Каментары