Навука і тэхналогіі44

БНТУ распрацуе максімальна танны 3D-прынтар

Канкрэтныя даты і цэны пакуль не называюцца.

Фота: futureshop.ca

Студэнты-дыпломнікі і выкладчыкі БНТУ вядуць работу па стварэнні максімальна танных 3D-прынтараў, перадае Naviny.by.

Танныя 3D-прынтары могуць быць усталяваныя ў адукацыйных мэтах у школах, ВНУ і канструктарскія бюро.

Як кажа намеснік дэкана факультэта маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва БНТУ Аляксандр Заіка, інжынернай графіцы прасцей навучаць адразу ў трохвымяровай прасторы.

«Калі вы канструктару побач з камп’ютарам і звычайным прынтарам паставіце яшчэ і недарагі 3D-прынтар, што зможа раздрукаваць і паказаць яму дэталь нажывую, гэта палегчыць і паскорыць працэсы ўкаранення якой-небудзь прадукцыі», — кажа ён.

Новыя тэхналогіі прывабляюць і дзяцей, сцвярджае Заіка. Калі дзіцё само раздрукуе сабе на 3D-прынтары цацку, затым будзе як абнаўляць ды навучаць сяброў, можа вырасці сапраўдны інжынер.

***

Сёння многія беларускія прадпрыемствы выкарыстоўваюць 3D-прынтары — напрыклад, «Атлант», МТЗ, «Пеленг» і нават «Анега». У Беларусі плануецца нават стварыць кластар па вытворчасці 3D-прынтараў, а праз пяць год — раздрукоўваць на 3D-прынтарах цэлыя дамы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны37

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы35

У Маскоўскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся Чэхаўскі рэгенератыўны завод1

11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў5

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць