Грамадства

Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай пра аказанне дапамогі беларускім грамадзянам у Непале

Беларускі бок звярнуўся ў МЗС Расіі з просьбай аказаць дапамогу, у тым ліку садзейнічаць эвакуацыі, грамадзянам Беларусі ў Непале. Пра гэта паведаміла намеснік прэс-сакратара МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Паводле яе слоў, беларускія грамадзяне не пацярпелі пры землятрусе ў Непале. «Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Індыі і ганаровага консула Беларусі ў Непале, на сувязь выйшлі 12 беларускіх грамадзян, якія паведамілі, што пагрозы для іх жыццяў няма», — сказала Ваньшына.

Яна адзначыла, што адзін беларус не збіраецца пакідаць Непал, трое грамадзян пакінулі краіну, вылецеўшы на самалёце. Яшчэ трое беларусаў плануюць выехаць у Індыю па наяўных у іх авіябілетах. Яшчэ два чалавекі ў складзе міжнароднай групы альпіністаў чакаюць авіярэйса ў аэрапорце Катманду, каб пакінуць Непал. Акрамя гэтага, у Непале знаходзіцца сям'я беларускіх грамадзян (маці, бацька і сын).

«МЗС адсочвае сітуацыю. Консульскае ўпраўленне працуе па гэтым пытанні», — падкрэсліла Ваньшына.

Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць падрабязную інфармацыю пра сітуацыю ў Непале па наступных нумарах тэлефонаў: (8 10 91 11) 405 29 336, (8 10 91 11) 405 29 338 (пасольства Беларусі ў Індыі); (8 10 977 1) 4785 839, (8 10 977 1) 4785 840 (сакратарыят ганаровага консула Беларусі ў Непале); (8 10 9771) 441 2155, (8 10 9771) 441 1063, (8 10 977) 980 104 7187 (пасольства Расіі ў Непале); (8 10 977 1) 4200258, (8 10 977 1) 2400105, (8 10 977 1) 4200203 (гарачая лінія Нацыянальнага цэнтра па надзвычайных аперацыях Непала).

Нагадаем, у выніку падземных штуршкоў, самых моцных за апошнія 80 гадоў, у Непале загінула, паводле апошніх звестак, каля 4 тысяч чалавек.

Чытайце таксама: Беларусам адмовілі ў эвакуацыі з Непала на бясплатным самалёце для еўрапейцаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса4

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?2

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka11

Падчас атакі БПЛА ў Курскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць