Культура2727

У школьнай праграме ня будзе прадмету «Гісторыя Беларусі»

У праекце навучальнага пляна на наступны год напісана проста — «гісторыя». Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік, вядома ж, на якой мове.

Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па‑расейску.

Курс «Гісторыі Беларусі» ў нашых школах выкладацца больш ня будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста — «гісторыя». Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.

Такую інфармацыю пацвердзіла намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская. Па словах чыноўніцы, цяпер працуе міжведамасная камісія, якая абмяркоўвае пытанне пра аб’яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:

«Адно з пытанняў — гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якім гэты прадмет будзе называцца «Гісторыя». Ну, ён будзе складацца з двух частак. І выдзяляецца дзве гадзіны. Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая — на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца «Гісторыя».

Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11‑гадовы тэрмін навучання ў школах. Пра гэта расказаў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. План «задавальняе усіх». А колькі дакладна гадзінаў будзе адведзена на гісторыю Беларусі ў агульным курсе гісторыі, Здановіч не ведае:

«Я не ведаю, тут проста напісана «гісторыя», таму тут я не магу растлумачыць ці то будзе гісторыя сярэдніх вякоў… і колькі гадзінаў на гісторыю Беларусі. Проста напісана слова «гісторыя». У прынцыпе, калі мы ўчора абмяркоўвалі план, то ён задаволіў усіх».

Закрануць змены нават старэйшыя класы, якія ў сувязі з пераходам на 11‑годку, школу будуць заканчваць у «экстрэмальных умовах»

Здановіч: «Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9‑10 класаў, якія знаходзяцца цяпер у школе, і якія будуць у такім экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у іх напісана гісторыя 2 гадзіны».

Настаўніца гісторыі мінскай Гімназіі №12 Вольга Шаўцова пра надыходзячыя змены ведае. Кажа, што нібыта нават існуе адмысловы падручнік для новага прадмета. Праўда рыхтаваўся ён пад 12‑годку:

«Я пра гэта чула, я ведаю, што ёсць падручнікі, іх ужо падрыхтавалі. І там гісторыя ідзе як інтэграцыйны курс. Гэта значыць, што ў адным падручніку паслядоўна будзе выкладацца гісторыя сусветная…. ну і гісторыя Беларусі, калі гэтыя працэсы ахопліваюць нашу тэрыторыю. Падручнік будзе адзін, але ён быў падрыхтаваны для 12‑гадовай школы. Што будзе цяпер з пачатку верасня, я не ведаю».

Вольга Шаўцова расказвае, што з настаўнікамі гісторыі наконт аб’яднання двух прадметаў ніхто не раіўся. Але, магчыма, гэта і добрая ідэя, калі б толькі рабілася трошкі па‑іншаму — настаўнікі былі супраць выкладання гісторыі роднай краіны па‑руску:

«У нас не пыталіся пра тое, ці трэба аб’ядноўваць гэтыя курсы. Тым не менш многія былі згодныя, але не ў такім ракурсе. Мы, напрыклад, былі супраць таго, каб гісторыя Беларусі выкладалася на рускай мове. Настаўнікі гісторыі ўсё ж такі выступаюць за тое, каб гісторыя Беларусі выкладалася на роднай мове».

Не зразумела, чаму і каму ўсё ж такі спатрэбілася аб’яднаць «Сусветную гісторыю» з «Гісторыяй Беларусі». Настаўнікі і надалей маглі выкладаць гісторыю нашай краіны «комплексна». Як тое рабіла Вольга Шаўцова. Без агульнага падручніка:

«Наогул гэта такі культурна‑цывілізацыйны падыход. З гэтага пункту гледжання, гэта абсалютна правільна. Я, напрыклад, у любым выпадку працую сінхронна, хоць і не па інтэграцыйным падручніку. Я даю курс «сусветкі» і пасля разглядаю, якія працэсы адбываліся ў Беларусі, і як гісторыя сусветная паўплывала на гэтыя працэсы ў нашай краіне».

Вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў называе такі крок спробай ператварыць нашу гісторыю з тысячагадовай у вельмі кароткую. Не выключае ён і таго, што чыноўнікі пойдуць на скарачэнне гадзінаў, адведзеных на гісторыю Беларусі:

«Гістарычная памяць — гэта вялікая стваральная сіла, і гэта выдатна разумее любая ўлада. Ну, а наша ўлада гэтай сілы папросту баіцца. Мы ўжо не першы год назіраем спробы ператварыць нашу гісторыю з тысячагадовай ў гісторыю вельмі кароткую, якая пачынаецца можа толькі ў 20‑м стагоддзі. Гэта чарговы крок. Мы з’яўляемся сведкамі рэдагавання гісторыі, якую падпарадкоўваюць ідэалагічным нормам. Не выключана, што будуць скарачаць гадзіны…»

Адзначу, што аб’яднанне гісторыі Беларусі з сусветнай гісторыяй — з’ява не новая. Гэты крок вяртае нас у савецкія часы. Калі існаваў толькі адзін прадмет «Гісторыя», і выкладаўся па‑руску.

Наста Ігнатовіч, Эўрарадыё

Каментары27

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць