Свет

Беларусь раскалола эстонскі парлямэнт

Цэнтрысцкая фракцыя ў эстонскім парлямэнце стварыла эстонска‑беларускую парлямэнцкую групу й выбрала ейным старшынём Уладзімера Вельмана. Два гады таму Вельман ужо кіраваў у парлямэнце аб’яднаньнем, створаным «у падтрымку дэмакратычнага разьвіцьця ў Беларусі», але праз пару месяцаў пасьля стварэньня аб’яднаньня быў вымушаны пакінуць гэты пост. Прычынай канфлікту стаў артыкул Вельмана ў партыйнай газэце, у якім ён сьцьвярджаў, што ў Беларусі ёсьць права ісьці сваёй дарогай нават тады, калі там парушаюцца правы чалавека.


Цэнтрысцкая фракцыя ў эстонскім парлямэнце стварыла эстонска‑беларускую парлямэнцкую групу й выбрала ейным старшынём Уладзімера Вельмана. У новаствораную парлямэнцкую групу не ўвайшлі прадстаўнікі іншых фракцый, паведамляе карэспандэнт «Росбалта».

Два гады таму Вельман ужо кіраваў у парлямэнце аб’яднаньнем, створаным «у падтрымку дэмакратычнага разьвіцьця ў Беларусі», але праз пару месяцаў пасьля стварэньня аб’яднаньня быў вымушаны пакінуць гэты пост. Прычынай канфлікту стаў артыкул Вельмана ў партыйнай газэце, у якім ён сьцьвярджаў, што ў Беларусі ёсьць права ісьці сваёй дарогай нават тады, калі там парушаюцца правы чалавека.

У выніку цяпер у эстонскім парлямэнце ёсьць і група, і аб’яднаньне, створаныя ў імя адносінаў зь Беларусьсю. Той факт, што апазыцыя разумее зьмест адносінаў зь Беларусьсю зусім інакш, чым каааліцыя, у назіральнікаў сумневаў не выклікае.

Усяго ў эстонскім парлямэнце 24 аб’яднаньні й 57 парлямэнцкіх груп. Статус парлямэнцкай групы крыху вышэйшы, ва ўсялякім выпадку, на афіцыйным сайце эстонскага парлямэнту мэты аб’яднаньняў не заяўленыя ўвогуле, а мэта стварэньня парлямэнцкіх груп вызначаецца так: «Парлямэнцкія групы ствараюцца для таго, каб інтэнсыфікаваць дачыненьні з парлямэнтамі іншых дзяржаў. Дзейнасьць парлямэнцкіх груп накіраваная на правядзеньне ў жыцьцё зьнешнепалітычных мэтаў Эстонскай Рэспублікі й прадстаўленьне Эстоніі за мяжой».

Той факт, што «зьнешнепалітычныя мэты Эстоніі» ў дачыненьні да Беларусі ўзялася праводзіць у жыцьцё выключна парлямэнцкая апазыцыя, а таксама наяўнасьць дзьвюх узаемавыключных паводле ідэалягічнай скіраванасьці аб’яднаньняў гаворыць пра пачатак глыбінных канфліктаў у эстонскім парлямэнце.

Паводле Росбалт

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць