Грамадства77

Па-беларуску выйшла кніга-інтэрв'ю Папы Францішка

Кніга-інтэрв’ю папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia) з’явілася па-беларуску.

Ініцыятарам выдання выступілі: Віцебская дыяцэзія — менавіта ёй Ватыканскае выдавецтва і італьянскае выдавецтва «Piemme» перадалі правы на беларускі пераклад, — Грэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата ў Полацку і Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Дарэчы, пераклаў кнігу супрацоўнік апошняй, Аляксандр Панчанка. Яна выйшла ў выдавецтве «Медысонт» накладам 950 асобнікаў. Падтрымаў выданне кнігі-інтэрв’ю Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». 

«У размове з ватыканістам Андрэа Тарніелі папа Францішак, праз успаміны з маладосці і кранальныя эпізоды са свайго пастырскага досведу, тлумачыць прычыны абвяшчэння Надзвычайнага Святога Году Міласэрнасці. У кожнай старонцы кнігі адчуваецца прагненне дасягнуць усіх тых, якія шукаюць сэнс жыцця, шлях супакою і прымірэння, ацалення духоўных і фізічных ранаў. Не ўпускаючы з увагі этычныя і багаслоўскія пытанні, Францішак падкрэслівае, што Касцёл не можа зачыняць дзверы ні перад кім», - гаворыцца ў анатацыі да кнігі і дадаецца, што яна «прызначана для шырокага кола чытачоў».

Набыць кнігу можна будзе ўжо праз тыдзень. Упершыню яна з’явіцца ў кіёсках на ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, якія пройдуць 19-20 жніўня.

Там адбудзецца і яе прэзентацыя, якую правядзе кс. д-р Мікалай Ціхановіч, які быў кансультантам яе беларускага перакладу.

***

Сусветная прэм’ера кнігі-інтэрв’ю «Імя Бога — Міласэрнасць» прайшла ў Рыме 12 студзеня 2016 г. Гэта, практычна, размова, якую правёў з Папам італьянскі журналіст-ватыканіст Андрэа Тарніелі, задаючы Францішку 40 пытанняў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі1

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць грошы13

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?3

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі1

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць