Улада2727

Старшыня Палаты прадстаўнікоў афіцыйна зарабляе у 5 разоў больш за сярэдняга беларуса

У газеце «Веснік Глыбоччыны» апублікаваныя дэкларацыі аб даходах кандыдатаў па Докшыцкай акрузе №22. Сярод іх — дзейны старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

За мінулы год яго даход склаў 413 424 565 недэмінаваных рублёў. Гэта 34 452 047 штомесяц.

Такім чынам, па тагачасным курсе сярэднямесячны даход Уладзіміра Андрэйчанкі склаў $2172.

Пры гэтым сярэдні заробак у краіне за год склаў 6 716 333 рублёў ($423). У пяць разоў менш, чым у Андрэйчанкі.

Адзначым, што старшыня палаты прадстаўнікоў інфляцыю і дэвальвацыю не адчувае ўжо даўно. У 2007, яшчэ ў статусе віцебскага губернатара, ён у сярэднім меў па $2100 за месяц. А ў 2011 Андрэйчанка-спікер задэклараваў штомесячныя $2250.

Што ёсць ва ўласнасці спікера парламента?

1. Трохпакаёвыя апартаменты плошчай 114 м2 у доме па вуліцы Піянерскай у Драздах. Адзначым, што гэтая элітная кватэра была дзіўным чынам прыватызаваная ў 2010 годзе.

2. Зямельны надзел на вуліцы Вербнай у Вяснінцы («Дразды-2). Катэдж на ім Андрэйчанка пакуль яшчэ толькі будуе.

3. У якасці лецішча дэпутат выкарыстоўвае дом у вёсцы Падбярэззе Віцебскага раёна.

4. Таксама ў Андрэйчанкі ва ўласнасці застаўся гараж у Віцебску.

* * *

Уладзімір Андрэйчанка нарадзіўся ў 1949 у вёсцы Мар’янава Лёзненскага раёна. Скончыў Лужаснянскі сельгастэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988). Пасля службы ў войску працаваў аграномам. У 1972—1975 — інструктар у Лёзненскім райкаме камсамола, а пасля ў райкаме КПБ. У 1975—1978 — сакратар парткама саўгаса «Адаменка», у 1978—1981 — старшыня калгаса імя Данукалава Лёзненскага раёна. У 1981—1985 — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама, у 1985—1987 — старшыня райвыканкама. У 1987—1991 гадах — старшыня Верхнядзвінскага райсавета, першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ. У 1991—1994 — намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы, у 1994—2008 — старшыня Віцебскага аблвыканкама. З 2008 — старшыня палаты прадстаўнікоў.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы33

У Маскоўскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся Чэхаўскі рэгенератыўны завод1

11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў5

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць