Свет44

Перанос­паўтору­другога­туру­выбараў­прэзідэнта — Аўстрыя выбрала слова года

Аўстрыйцы выбралі слова года, гэта Bundespräsidentenstichwahlwiederholungsverschiebung. Назоўнік з 51 літары (або 52, калі замяніць умляўт ä дыграфам ae) даслоўна азначае «перанос паўторнага галасавання ў другім туры выбараў федэральнага прэзідэнта».

Даўжыня слова выдатна адлюстроўвае працэс выбараў, які расцягнуўся на ўвесь год, заўважыў старшыня журы Рудольф Мура з Інстытута па даследаванні аўстрыйскага варыянту нямецкай мовы ў Грацкім універсітэце

За Bundespräsidentenstichwahlwiederholungsverschiebung прагаласавалі больш за траціну ад усіх удзельнікаў выбараў слова года.

На другім месцы апынулася слова Bundesheinzi — мем, заснаваны на імені былога прэзідэнта Хайнца Фішэра, які займаў пасаду 12 гадоў. Трэцяе месца дасталася прыметніку arschknapp (літаральна — «вузкі, як прастора паміж ягадзіцамі», якім пазначалі мінімальную розніцу ў галасах паміж кандыдатамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў16

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць