Афіша

Працягнуты тэрмін падачы заяваў на конкурс «Заспявай 4x4»

Cвае песні на словы беларускіх сучасных паэтаў маладыя беларускія выканаўцы могуць падаць да 17 траўня. Найлепшых чакае навучальная сесія, праца ў студыі, канцэрты, грашовы прыз і здымкі кліпа.

На чацвёрты конкурс «Заспявай 4x4» прымаюцца заявы ад музыкаў 18-30 год, якім прапануецца абраць верш сучаснага паэта, напісаны ў апошнія 30 год, ды пакласці яго на сваю музыку. «Мы хочам злучыць сучасную паэзію і музыку ў адзінае цэлае. З аднаго боку адкрыць для маладых музыкаў свет беларускай сучаснай паэзіі, а з другога паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песнямі», — заяўляюць арганізатары конкурсу, які ладзяць інтэрнэт-партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэрмін прыёму заяваў вырашана працягнуць да 17 траўня, каб усе ахвочыя паспелі аформіць заявы на конкурс. З усіх пададзеных заяваў на мэйл [email protected] журы адбярэ 4 фіналісты. Іх чакае навучальная сесія з лекцыямі, майстар-класамі ды практычнымі заняткамі, праца над конкурснай песняй у студыі, справаздачны канцэрт пры падтрымцы вядомага выканаўцы. Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз у 1000 BYN (каля 500 еўра), а на яго конкурсную песню рэжысёр Арцём Лобач здыме кліп.

Адбыліся змены ў складзе ментараў і журы конкурсу.

З фіналістамі будуць працаваць лідар гурту Vuraj і кіраўнік «Спеўнага Сходу» Сяргей Доўгушаў, лідар «Палацу» і выкладчык Алег Хаменка, саўнддызайнер, лідэру гурта CherryVata і кіраўнік лэйблу «Ezhevika» Зміцер Літвіновіч ды саўндпрадусар і кіраўнік студыі «Central Station» Андрэй Акатаў. Да журы таксама далучацца арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павел Бераговіч.

Падрабязьней пра ўмовы конкурсу

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць