Здарэнні1010

Двое мінчукоў сутыкнуліся на сваіх аўто ў лесе пад Радашковічамі ФОТА

Здарэнне адбылося ў Маладзечанскім раёне 18 верасня каля 11.30. Пра гэта kraj.by распавёў дзяржаўтаінспектар АДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Барташ.

Жыхар Мінска на «Пежо 307» ехаў па вёсцы Малыя Бакшты ў напрамку канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. У салоне аўтамабіля знаходзіліся двое пасажыраў — мама і цётка кіроўцы. Усе трое накіроўваліся ў грыбы.

— Дарога пралягала праз лесапаласу, і праезная частка там нешырокая, — растлумачыў дзяржаўтаінспектар. — На ўчастку дарогі з закругленнем налева мінчук убачыў «Кіа Сід», што ехала насустрач, той таксама кіраваў мінчук.

Каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, абодва кіроўцы сталі тармазіць на пясчаным пакрыцці. Мінчук на «Кіа» прыняў правей і ледзь не ўрэзаўся ў дрэва.

У выніку ДТЗ аўтамабілі атрымалі нязначныя пашкоджанні. І адзін, і другі кіроўца сцвярджаюць, што не вінаватыя ў аварыі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў6

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску9

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?19

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў6

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць