Свет55

Патрыярх Філарэт: Мы даруем Зяленскаму за «тэрмас»

Радыё «Свабода»

Праваслаўная царква Украіны даравала пераможцу прэзідэнцкіх выбараў Уладзіміру Зяленскаму жарт пра «тэрмас». Пра гэта заявіў ганаровы патрыярх ПЦУ Філарэт у інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Вядома, нельга называць томас, за які мы змагаліся больш за 25 гадоў, «тэрмасам». Зяленскі ўжо папрасіў прабачэння за гэта. Гэта абразліва для Царквы — томас, які мае для нас вялікае значэнне, называць яго «тэрмасам»», — адзначыў ганаровы патрыярх ПЦУ.

«Але мы даруем новаабранаму прэзідэнту за гэтыя словы і не крыўдзімся», — дадаў Філарэт.

Ён таксама пракаментаваў словы з выступлення Зяленскага падчас дэбатаў аб тым, што томас — «гэта перамога перш за ўсё Філарэта, які змагаўся за ўкраінскую царкву» яшчэ да таго, як Пятро Парашэнка стаў прэзідэнтам.

«Калі б не было Кіеўскага патрыярхату, які я стварыў разам з народам праваслаўным, з архірэямі, з духавенствам, то ці магла б гаворка ісці пра томас, калі б царквы не было? Ясна, што не. І таму заслуга ў тым, што мы атрымалі томас, перш за ўсё тых, хто пабудаваў Царкву.

Але не трэба прымяншаць і значэнне прэзідэнта. Таму што Царква была, і прэзідэнты папярэднія звярталіся да Усяленскага патрыярха, але томаса не было. Таму вядома, што ёсць заслуга і прэзідэнта Парашэнкі», — сказаў Філарэт.

Як піша «Украінская праўда», раней у якасці акцёра пераможца прэзідэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі жартаваў адносна томаса аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны, назваўшы яго «тэрмасам». За гэты жарт яго неаднаразова папракалі, у тым ліку, патрыярх Філарэт і дзеючы прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску10

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць