Улада77

Што вядома пра першага намесніка старшыні КДБ Сяргея Церабава і яго сям’ю

Аляксандр Лукашэнка 25 лютага прызначыў генерал-маёра Сяргея Церабава першым намеснікам старшыні КДБ. Гэтая пасада была вакантнай пасля таго, як Ігар Сергеенка ў снежні заняў крэсла кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Сяргей Церабаў на пярэднім плане. Фота newsgomel.by

Сяргею Церабаву 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў Барысаве. Вучыўся ў Чарапавецкім вышэйшым вайскова-інжынерным вучылішчы радыёэлектронікі. У органы дзяржбяспекі трапіў у 2000 годзе. Папрацаваў у вайсковай контрразведцы, цэнтральным апараце КДБ, а таксама ва ўпраўленні па Мінску і Мінскай вобласці.

У маі 2014 Сяргей Церабаў быў прызначаны начальнікам КДБ па Гомельскай вобласці, якое і ўзначальваў аж да гэтага часу. У Гомель Церабаў ехаў палкоўнікам, а вяртаецца ў Мінск ужо генерал-маёрам.

«Наша Ніва» знайшла роднага дзядзьку Сяргея Церабава. Аляксандру Сцяпанавіча Церабаву 80 гадоў, ён кандыдат філасофскіх навук, працаваў дацэнтам на юрфаку БДУ. Прызнаецца, што пляменнік амаль не стасуецца з роднымі.

Прозвішча Церабаў намесніку старшыні КДБ дасталося ад дзеда Сцяпана, які паходзіць з Пермскай вобласці Расіі (гэта Урал). Сцяпан быў вайскоўцам, служыў на Далёкім Усходзе падчас Другой сусветнай вайны. Там ён і пазнаёміўся з жонкай, якая была родам з Фаніпаля пад Мінскам.

На Далёкім Усходзе бабуля Церабава таксама праходзіла вайсковую службу.

У Беларусь сям’я пераехала ў 1965 годзе. Пасля гэтага нікуды ўжо не з’язджалі. Бацька намесніка старшыні КДБ Яўген Церабаў таксама стаў вайскоўцам, даслужыўся да падпалкоўніка. Большую частку жыцця ён правёў у Гродне, там жа рос і Сяргей, там жа нарадзіліся ягоныя дзеці.

У Сяргея Церабава ёсць старэйшы брат, ён палкоўнік запасу МУС. Бацькі спецслужбіста ўжо памерлі: бацька каля дзесяці гадоў таму, а маці — каля пяці. Мама працавала на прадпрыемстве на «Гродна Азоце».

У Мінск з Гродна Сяргей Церабаў перабраўся ў 2005 годзе. Праз некалькі гадоў змог пабудаваць кватэру ў Сухараве.

У Сяргея Церабава двое сыноў — Аляксандр і Дзмітрый. Старэйшы ў 2017 годзе скончыў аўтатрактарны факультэт БНТУ. Малодшы вучыцца ў БДЭУ на міжнародных эканамічных адносінах.

Аляксандр Церабаў. Фота з vk.com

Каментары7

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску11

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць