Беларусы, якія жывуць у Маскве, вярнуліся з адпачынку ў В’етнаме — і іх тэрмінова дэпартуюць у Мінск
Вікторыя Мыц — грамадзянка Беларусі, якая разам з двума дзецьмі жыве ў Маскве. Жанчына вярнулася з адпачынку ў В’етнаме і ў маскоўскім аэрапорце «Унукава» даведалася, што яе, як замежніцу, чакае дэпартацыя.

Вікторыя мае кватэру ў Маскве, прапісаная там, але гэта не хвалюе нікога. Замежніца? Вяртайся на радзіму.
«Пакуль яны сочаць за каранавірусам, мы тут усе памрэм ад запалення лёгкіх», — расказвае яна на відэа, якое апублікаваў тэлеграм-канал Mash.
Жанчына з сям’ёй пакуль застаецца ў аэрапорце. Ёй трэба купіць білеты да Мінска, па $130 з чалавека. З’ездзіць дадому і сабраць рэчы беларусцы не дазваляюць.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары