Грамадства1212

Мядзведзеў: Беларусь вернецца і ўсё падпіша

Саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы прайшоў без Беларусі. МЗС Расіі назвала заявы беларускага боку «неабгрунтаванымі».

Саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы прайшоў без Беларусі. Беларускі бок настойвае, што прынятыя на саміце рашэнні нелегітымныя. Масква не бярэ яе пазіцыю пад увагу.

Сёньня ў Маскве без прысутнасьці кіраўніцтва Беларусі прайшоў саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы ў рамках СНД. Беларускі бок адмовіўся ад удзелу ў паседжаньнях на знак пратэсту супраць пачатай Масквою так званай «малочнай вайны», якая, на думку беларускага боку, падрывае асновы бясьпекі краіны. Менск нават хацеў заблякаваць ухваленьне кансэнсусам пагадненьня аб стварэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. Але пратэст Менску быў дэманстратыўна праігнараваны. Пасьля чаго афіцыйны Менск назваў рашэньні саміту нелегітымнымі.

За некалькі гадзін да пачатку саміту АДКБ ў Маскве МЗС Беларусі заявіў, што Менск нязгодны з разглядаемымі на ім пытаньнямі, асноўнае зь якіх — аб стварэньні Калектыўных сіл хуткага рэагаваньня арганізацыі. Паводле прэсавай службы МЗС Беларусі,

у сакратарыят АДКБ была перададзеная афіцыйная нота беларускага боку. У ёй гаворыцца, што згодна са статутнымі дакумэнтамі АДКБ, няўдзел Беларусі ў саміце гэтай арганізацыі «абазначае адсутнасьць згоды Беларусі на прыняцьце разгляданых гэтымі органамі рашэньняў і адпаведна адсутнасьць кансэнсусу для прыняцьця рашэньняў у адпаведнасьці з правілам 14».
Беларускі бок спасылаўся пры гэтым на правілы працэдуры органаў АДКБ.

Паводле артыкулу 12 Статуту АДКБ, рашэньні Рады калектыўнай бясьпекі, Рады міністраў замежных спраў, Рады міністраў абароны і Камітэту сакратароў радаў бясьпекі АДКБ сапраўды прымаюцца кансэнсусам.

На думку афіцыйнага Менску, стварэньне Калектыўных сіл хуткага рэагавання АДКБ робіцца пасьпешліва. Аднак і ў адсутнасьць прадстаўнікоў Беларусі на саміце АДКБ ў Маскве падпісалі пагадненьні на гэты конт, праігнараваўшы беларускую ноту пратэсту.

Пасьля саміту АДКБ прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, камэнтуючы адсутнасьць Беларусі на паседжаньні кіраўнікоў краін, паставіў пад сумнеў яе сяброўства ў АДКБ:

«Кожная краіна мае права на самастойную пазыцыю наконт сяброўства ў той ці іншай арганізацыі. Але ў канчатковым выніку гэта рашэньне нашых партнэраў. Мы да яго ставімся спакойна, не драматызуем нічога. Я ўпэўнены, што

беларускі бок ацэніць усе перавагі вяртаньня да пытаньня аб сяброўстве ў АДКБ і падпісаньня дамовы аб Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня. Таму я спадзяюся, што гэтая мяса-малочная гістэрыка не сапсуе працы па Калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня і для самой Беларусі».

Дзьмітры Мядзьведзеў выказаў спадзеў, што няўдзел Беларусі не паўплывае на эфэктыўнасьць АДКБ, ён заклікаў аддзяляць двухбаковыя праблемы ад шматбаковых рашэньняў, не рабіць іх закладнікамі двухбаковых дачыненьняў ды адмовіцца ад празьмернай палітызацыі малочнай праблемы.

«У такой сытуацыі прынята дзейнічаць па-партнэрску. Што гэта азначае? Няблага было б трубку тэлефонную зьняць і патэлефанаваць. Але ж не было гэта зроблена. Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка не тэлефанаваў мне па тэлефоне і не казаў, што ён не зьбіраецца прыяжджаць».

Пасьля гэтых выказваньняў прэзыдэнта Расеі Мядзьведзева МЗС Беларусі выступіў з новай заявай аб тым, што на саміце АДКБ паспрабавалі праігнараваць не толькі пазыцыю Беларусі, але і галоўнае правіла арганізацыі — правіла кансэнсусу.

У гэтых умовах

МЗС Беларусі назваў «рашэньні ў рамках АДКБ насуперак волі любой дзяржавы-удзельніцы арганізацыі нелегітымнымі». З такой жа заявай выступіў і сакратарыят і Рады Бясьпекі Беларусі.

З заявай у адказ выступіла Міністэрства замежных справаў Расіі. Яно назвала заявы Менску неабгрунтаванымі і звярнула ўвагу, што дакументы маскоўскага саміту, у тым ліку аб Сілах хуткага рэагавання, рыхтаваліся з удзелам Беларусі і не выклікалі ніякіх яе пярэчанняў.

Беларусь сёньня павінна была пераняць ад Арменіі старшынства ў АДКБ, але гэта ня сталася. Расея ўзяла тэхнічнае старшынства ў АДКБ на сябе.

У АДКБ апрача Беларусі ўваходзяць Арменія, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны37

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы35

У Маскоўскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся Чэхаўскі рэгенератыўны завод1

11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў5

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць