Грамадства22

Пад Слуцкам ужо больш за месяц жывуць вандроўныя цыркачы са сланом, жывёл дапамагаюць карміць людзі з усёй краіны

Італьянская дрэсіроўшчыца Майлі Моні адбілася ад трупы і мусіла застацца ў Беларусі з дваімі дзецьмі і жывёламі: сланом, коньмі, поні і гусямі. Яна часова разбіла лагер у вёсцы пад Слуцкам. Выданне Tochka.by напісала, як ёй там жывецца.

Тут і далей фота Максіма Магера

У кастрычніку дрэсіроўшчыца Майлі Моні яшчэ гастралявала па краіне разам з цыркам «DZIVA». Артысты па праграме накіроўваліся ў Баку. Але італьянскае пасольства не рэкамендавала сваёй грамадзянцы ехаць у Азербайджан з-за канфлікту ў Нагорным Карабаху. Майлі рэкамендацыі паслухала і засталася ў Беларусі разам са сланом, коньмі, поні і гусямі. Уся гэтая гаспадарка ляжыць на плячах адной дрэсіроўшчыцы.

Уладкавацца дапамог мясцовы сябар. Руслан Марохаў калісьці сам трымаў вандроўны цырк, але падчас пандэміі збанкрутаваў. Ён і прытуліў качэўнікаў у вёсцы Навінкі Слуцкага раёна.

Гісторыю дрэсіроўшчыцы, якой няма чым карміць слана, распавялі мясцовыя журналісты. Самая магутная хваля ўвагі паднялася пасля роліка блогера MilTOP. І народ паехаў дапамагаць.

Заслужаная артыстка

У вёсцы назіраецца пастаянны рух. Двары застаўленыя аўто з нумарамі розных рэгіёнаў. Мясцовыя не супраць, ім гэта не перашкаджае. Людзі вязуць гародніну і садавіну, нават цэлымі прычэпамі.

Сланіха Мара есць па 100 кілаграмаў у дзень: сена, батоны, буракі, моркву, камбікорм. На дэсерт — цукар, сушкі або пячэнне.

Пакарміць і пагладзіць слана выстраіліся чэргі. За дзень паглядзець на Мару прыязджае некалькі соцень чалавек. Сланіха радая ўсім. А калі стоміцца — прыляжа. Значыць, час зрабіць перапынак.

«Мара сапраўдная артыстка — працуе на публіку», — хваліцца Майлі Моні.

Чарнагрывыя прыгажуны пароды фрыз нават зайздросцяць Мары. Яны — не галоўныя зоркі.

Ежы ўжо навезлі больш, чым трэба. Мара пераядае і нават крыху патаўсцела. Але тэлефон Руслана Марохава ўсё гэтак жа звоніць без перапынку. Салярка, сена або рубель — такая дапамога больш актуальная.

Каб жывёлы заставаліся ў форме, дрэсіроўшчыца рэгулярна рэпеціруе праграму. Паглядзець яе бясплатна можа любы ахвотны.

Дарога на ўсход

Майлі Моні працавала з мужам Крысціянам. У 2020 годзе ён загінуў у аўтакатастрофе. Майлі працягнула сямейную справу адна. Яна добра гаворыць па-руску, а яе дзеці — яшчэ і па-беларуску. Вучацца яны дыстанцыйна ў Кобрынскай школе.

Цівану сем гадоў, а Крыстэль — 12. Усё дзяцінства яны правялі ў пераездах паміж гарадамі і краінамі. Жывуць у аўтадамах або гасцініцах.

Праз месяц Майлі Моні рыхтуе свае грузавікі для гастроляў у Тулу. Кантракт — на год. А далей — хто ведае.

Каментары2

  • відьмаявідьма
    10.11.2022
    якія вочы сумныя ў жывёл...

    я пра слана і коней...
    людзішкі дык вясёлыя і фоткаюцца на іх фоне
  • Чел
    10.11.2022
    Ага, так похоже это я Мару видел в полях под Кобрином! Ехали в деревню с братом. Кругом поля, никого вокруг. Как в песне, ни машин, ни людей. И тут из придорожного хмызняка вылезает слон на дорогу. Во мы охренели! Потом выясняли, оказалось что в деревне под Кобрином какой-то дрессировщик со слоном жил. Потом погиб в городе в ДТП. А слониха любила удрать и попастись на свободе.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць