Вайна

Пентагон: На вайне ва Украіне былі забітыя ці параненыя больш за 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў

Кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі заявіў, што на вайне ва Украіне былі забітыя і параненыя больш за 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў — і ўзброеныя сілы Украіны, верагодна, таксама панеслі страты падобнага маштабу, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: AP

Падчас выступу ў Эканамічным клубе Нью-Ёрка Мілі таксама паведаміў, што паводле яго ацэнак, былі таксама забітыя каля 40 тыс. мірных грамадзян Украіны.

«Гаворка ідзе пра колькасць забітых і параненых расійскіх вайскоўцаў на ўзроўні значна больш за 100 тысяч. Верагодна, тое ж самае — з украінскага боку. Гэта велізарныя маштабы чалавечых пакут», — сказаў Мілі.

Мілі не ўдакладніў, якім чынам ён атрымаў гэтыя звесткі.

Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны заяўляе, што паводле звестак на 9 лістапада, на вайне былі забітыя больш за 77 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Міністэрства абароны Расеі апошні раз паведамляла аб стратах 21 верасня, указваючы пра гібель 5937 чалавек.

Аднак Руская служба Бі-бі-сі, якая вядзе пайменны спіс страт расійскіх вайскоўцаў ва Украіне сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў, на той момант сабрала даныя аб больш за 6200 загінулых. Але гэта толькі пацверджаныя паведамленні аб гібелі, таму сабраныя даныя не адлюстроўваюць рэальны ўзровень страт.

У пачатку лета ўкраінскія ўлады заяўлялі, што на вайне загінулі каля 10 тысяч вайскоўцаў УСУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць