Грамадства1313

На фоне чутак пра смерць Ціханоўскага лукашысты выклалі відэа з ім. Бабарыку не паказваюць больш за два месяцы

На распаўсюджаным відэа схуднелы чалавек, падобны да Ціханоўскага, робіць гімнастыку ў камеры, а затым бярэ міску з супам і сядае за стол есці.

На відэа пазначаная сённяшняя дата — 5 ліпеня, пацвердзіць яе праўдзівасць магчымасці няма. 

Святлана Ціханоўская на гэта відэа адрэагавала імгненна:

«Сэрца радуецца бачыць Сяргея. Жывы. І моцны. Раз паказалі яго, то наступнымі пакажыце Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгу Маёраву і ўсіх, з кім цяпер няма сувязі. І дапусціце адвакатаў да ўсіх палітвязняў».

Гэтае відэа ўскосна пацвярджае інфармацыю, што з іншым вядомым палітвязнем, Віктарам Бабарыкам, здарылася нешта сур'ёзнае. Бо пасля інфармацыі пра яго шпіталізацыю ніякага матэрыялу з ім так і не паказалі, хоць чуткі пра гэта з'явіліся больш за два месяцы таму, у канцы красавіка. Святлана ж Ціханоўская пра тое, што ёй прыйшоў ананімны ліст з паведамленнем пра смерць Сяргея, заявіла проста ўчора.

Каментары13

  • No
    05.07.2023
    Лукашысты закатавалі так чалавека, што яго зусім не пазнаць!
    Бабарыку хутчэй усяго збілі да інваліднасці, што нехочуць паказаць у якім ён стане.

    Людажэрны рэжым робіць усё каб знакамітыя палітычныя недажылі да волі і памерлі за кратамі.

    Зло бярэ на хатаскрайнікаў і цярпіл!
  • Казімір
    05.07.2023
    А мяне цікавіць у якім стане знаходзіцца Павел Севярынец, ці жывы ён? Пра яго не было ніякіх звестак даўжэй чым пра Ціханоўскага. Малюся за Паўла і за другіх вязняў ... Лукашэнкі.
  • Yes
    05.07.2023
    No , хатаскрайник понятие растяжимое.
    Можно попросить конкретизировать рамки своего озлобления?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць