Спорт33

Футбаліст купіў самы дарагі аўтамабіль у свеце. За 26 мільёнаў еўра

Зорка турэцкага «Галатасарая» і форвард зборнай Аргенціны Маўра Ікардзі купіў Rolls Royce Boat Tail за 22,3 мільёна фунтаў (26 мільёнаў еўра) — адзін з трох выпушчаных.

Rolls Royce Boat Tail. Фота з Вікіпедыі

Зорка турэцкага «Галатасарая» і форвард зборнай Аргенціны Маўра Ікардзі купіў Rolls Royce Boat Tail за 22,3 мільёна фунтаў (26 мільёнаў еўра) — адзін з трох выпушчаных. Такое аўто ёсць у рэпера-мільярдэра Jay Z, а таксама ў Beyonce, піша Daily Mail.

Ікардзі раскашэліўся на рэдкую мадэль «Ролс-Ройса» пасля свайго старту сезона ў Турцыі. Ён завяршыў свой пераход у «Галатасарай» гэтым летам, правёўшы мінулы сезон на правах арэнды ў клубе з «ПСЖ», і ён з ходу ўзяўся за справу, забіўшы чатыры галы ў трох матчах чэмпіянату.

30-гадовы футбаліст феерыць на полі і, здаецца, атрымлівае асалоду ад жыцця па-за ім, выдаткаваўшы ашаламляльныя 26 мільёнаў еўра на новы аўтамабіль. Boat Tail — самы дарагі новы аўтамабіль у свеце.

Маўра Ікардзі. Фота з яго інстаграма

Кабрыялет на чатыры месцы абсталяваны парасонам і тэлескапічным столікам, якія адкрываюцца аўтаматычна, што робіць яго ідэальным для пікніка на дваіх. У аўтамабілі нават ёсць сярэбраныя сталовыя прыборы і парцалянавыя талеркі ад Christofle.

Таксама можна свабодна карыстацца двума халадзільнікамі, распрацаванымі спецыяльна для пляшак шампанскага.

Каментары3

  • ром
    06.09.2023
    А палатка где?))
  • Пуаро
    06.09.2023
    Шампанское детское??? %]
  • Крыста
    07.09.2023
    Брудныя талеркі хоць есць пасудамыйка адмыць?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску10

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць