Улада1010

Канец сяброўству?

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Расія папярэдзіла Беларусь пра магчымасць пазбаўлення квот на бяспошлінную пастаўку нафты ў выпадку павелічэння кошту транзіту.

Расія папярэдзіла Беларусь пра магчымасць пазбаўлення квот на бяспошлінную пастаўку нафты ў выпадку павелічэння кошту транзіту расійскай нафты праз беларускую тэрыторыю.

Адпаведны ліст нібыта паступіў з Масквы ў Савет міністраў Беларусі, паведамілі блізкія да беларуска‑расійскіх перамоваў крыніцы.

У лісце ўказана на неабходнасць абавязковага ўзгаднення з расійскім бокам механізму тарыфнага рэгулявання пры транспартаванні нафты па сістэме беларускіх магістральных нафтаправодаў. Пры гэтым у дакуменце падкрэсліваецца, што рашэнне Расіі аб бязмытным пастаўках у Беларусь у 2010 годзе 6,3 млн тон нафты з’яўляецца «жэстам добрай волі»,

і, калі такія ўмовы беларускі бок не задавальняюць, Расія гатовая перайсці на рынкавыя ўмовы паставак.

У канцэрне «Белнафтахім» інфармацыю пра ліст пракаментаваць не змаглі. Не змог пацвердзіць гэтыя звесткі і прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

«Праз мяне такі ліст не праходзіў», — сказаў ён.

Напярэдадні Цімашэнка абверг інфармацыю аб змене пазіцыі Беларусі на перамовах з Расеяй аб пастаўках нафты, распаўсюджаную шэрагам СМІ.

Інфармацыя аб змяненні пазіцыі Беларусі на перамовах з Расіяй аб пастаўках нафты, распаўсюджаная некаторымі СМІ, не адпавядае сапраўднасці, заявіў прэс‑сакратар беларускага прэм’ер‑міністра Аляксандр Цімашэнка.

Ён падкрэсліў, што

беларуская пазіцыя па пытаннях пастаўкі нафты выкладзена ў лісце Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным Дзмітрыю Мядзведзеву.

Гэтая пазіцыя, заўважыў Цімашэнка, «не мае нічога агульнага з пазіцыяй, агучанай нейкай крыніцай у органах дзяржкіравання», на якую спасылаліся СМІ.

У лісце Лукашэнкі, нагадаем, гаварылася: 10 снежня 2009 года ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прэзідэнтамі дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць, што на працягу двух‑трох месяцаў 2010 года нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бяспошлінна, і за гэты час бакі ўзгодняць умовы далейшай пастаўкі нафты. Аднак потым Расійская Федэрацыя фактычна адмовілася ад выпрацаваных дамоўленасцей і вылучыла непрымальныя для Беларусі ўмовы».

Апошні раунд перамоў па пастаўках нафты адбыўся ў Маскве 9 студзеня.

Пасля вяртання беларускай дэлегацыі ў Мінск прэс‑служба Савета міністраў Беларусі паведаміла, што «беларускі бок выставіў свае аргументы на аснове прававой базы двухбаковых адносінаў, падмацаваўшы разлікамі, раней узгодненымі экспертамі, аднак перамоўшчыкі з боку Расіі не ўзялі гэта пад увагу».

Дата аднаўлення перамоў пакуль невядомая.

Сёння ў канцэрне «Белнафтахім» заявілі, што расійская нафта на беларускія заводы паступае і вядзецца праца па заключэнні новых кантрактаў з расійскімі нафтавымі кампаніямі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў2

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?16

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў2

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць