Вайна33

Украінскія дроны ўдарылі па рэзервуарах з палівам у Азове. Узнік вялікі пажар

Мясцовыя жыхары чулі прынамсі пяць выбухаў у раёне Азоўскага порта.

Украінскія дроны ўдарылі па рэзервуарах з палівам у горадзе Азоў у Растоўскай вобласці, піша Бі-бі-сі.

«У Азове ў выніку атакі БПЛА загарэліся рэзервуары з нафтапрадуктамі. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма. Падраздзяленнем МНС арганізавана тушэнне адкрытага агню», — напісаў у тэлеграм-канале губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў.

Ці ідзе гаворка аб стацыянарнай паліўнай базе або нейкім іншым месцы, дзе захоўвалася паліва (напрыклад, чыгуначныя цыстэрны на рэйках), з паведамлення губернатара не ясна.

Іншыя расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што мясцовыя жыхары чулі прынамсі пяць выбухаў у раёне Азоўскага порта. Горад стаіць на Доне прыкладна за 10 км ад месца яго ўпадзення ў Азоўскае мора.

Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі паведамляе, што пажар у Азове тушаць больш за 70 пажарных, 21 адзінка тэхнікі і пажарны цягнік. 

Аб'ём пажару складае 5000 кубічных метраў, калі вымяраць плошчу ў адзінках аб'ёму. Пацярпелых, як сцвярджае міністэрства, няма.

Каментары3

  • Сакавік
    18.06.2024
    Ну прыгожа гарыць, мне падабаецца глядзець на расейскія пажары пад каву. Поспехаў ВСУ
  • Минск
    18.06.2024
    Ну ведь красиво горит.
  • Кіпр
    18.06.2024
    Закіну яшчэ 10 талераў на дроны для ЗСУ

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць