Свет99

«Таварышы, канец!»: у Будапешце тысячы венграў пратэставалі супраць Орбана

Тысячы венграў выйшлі на мітынг у Будапешце ў знак пратэсту супраць палітыкі прэм'ер-міністра Віктара Орбана і ў падтрымку апазіцыйнай партыі «Ціса» ў суботу, 15 сакавіка.

Людзі збіраюцца ля мемарыяла і праводзяць акцыю пратэсту, арганізаваную ў гадавіну венгерскай рэвалюцыі 1848-49 гадоў. Фота: Balint Szentgallay / NurPhoto via Getty Images

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Telex і 444.

15 сакавіка на мітынгу выступіў былы паплечнік прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, а цяпер лідар апазіцыі Петэр Мадзьяр, які заклікаў адправіць дзейнага кіраўніка ўрада на сметнік гісторыі за здраду нацыянальным інтарэсам.

У сваёй прамове палітык заявіў, што «вясна венграў» ужо наступіла, і паабяцаў пакласці канец «зімы Орбана».

«Я заўсёды лічыў, што прэм'ер-міністр дасягнуў самай нізкай кропкі, і я веру, што яму ўдалося дасягнуць гэтага дна сёння», — заявіў ён.

Мадзьяр сказаў, што ёсць прамовы, якія не трэба каментаваць, таму што яны кажуць самі за сябе.

На акцыі ён паабяцаў апублікаваць апытанне па 12 ключавых эканамічных і палітычных пытаннях, каб пачуць «голас нацыі».

Таксама падчас крытыкі Орбана Мадзьяр заявіў, што «ўсё скончана».

«Або калі вы разумееце лепш: таварышы, канец!», — заявіў ён, сказаўшы апошнюю фразу на рускай мове.

Фраза «Таварышы, канец!» — гэта адсылка да вядомага плаката першых свабодных выбараў у Венгрыі 1990 года.

Орбан заявіў групе з некалькіх тысяч абраных прыхільнікаў, што Венгрыя ў бліжэйшыя тыдні ліквідуе сродкі масавай інфармацыі і іншыя арганізацыі, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, параўнаўшы такія групы з казуркамі.

15 сакавіка ён таксама апублікаваў у сацсетках паведамленне пад назвай «Чаго венгерская нацыя хоча ад Брусэля». Апошні пункт са спісу патрабаванняў Орбана гучыць так: «Саюз, але без Украіны».

Каментары9

  • Magyar
    16.03.2025
    Петэр Мадзьяр - гэта сапраўды шанец, каб у Венгрыі закончылася эра Орбана.

    Пры аказіі, "нешта" зноў не хапіла інфармацыі, якая там дзе "трэба" з'яўляецца. Партыя Мадзяра TISZA мае права-цэнтрысцкі профіль.
  • Ў ці Ъ
    16.03.2025
    Нават у спасылцы на ўкраінскі рэсурс даецца верыся расейскамоўная, а не ўкраінская. Наша Ніва - бастыён беларушчыны...

    А пазней з'явіцца артыкул пра русіфікацыю беларусаў.
  • Magyar
    16.03.2025
    Мадзьяр - гэта шанец на канец эпохі Орбана ў Венгрыі.

    Дарэчы, дзе "трэба", згадваецца партыйны профіль. Тут інфармацыі не хапіса. Партыя Tisza мае правацэнтрысцкі профіль.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць