Эканоміка

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Паводле даных Белстата, на пачатак 2025 года ў краіне дзейнічала 3796 фермерскіх гаспадарак — гэта на 9,6% больш, чым у 2021 годзе.

Фота ілюстрацыйнае

У 2024 годзе фермеры карысталіся 318 тысячамі гектараў сельскагаспадарчых земляў, з якіх больш за 220 тысяч — гэта ворныя землі. У параўнанні з 2020 годам гэта рост амаль на 30%.

Асноўнай спецыялізацыяй фермерскіх гаспадарак застаецца раслінаводства — больш за 90% прадукцыі. У 2024 годзе яны вырасцілі:

  • 331,5 тысяч тон збожжавых і зернебабовых (4% ад агульнанацыянальнага аб'ёму);
  • 422,4 тысяч тон бульбы (13,6%);
  • 413,8 тысяч тон агародніны (14,9%);
  • 107,8 тысяч тон цукровых буракоў (2,2%);
  • 50,7 тысяч тон рапсу (4,9%).

У той жа час у жывёлагадоўлі доля фермерскіх гаспадарак застаецца нязначнай. У 2024 годзе яны прадалі на забой 10,6 тысяч тон жывёлы і птушкі (0,6% ад агульнага аб’ёму па краіне), а таксама вырабілі 50,9 тысяч тон малака (таксама 0,6%).

Аднак у вытворчасці воўны фермеры маюць куды больш істотнае значэнне — 12,3% ад агульнай колькасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску11

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць