Свет11

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ

Яшчэ да пачатку шырокамаштабнай вайны Служба бяспекі Украіны змагла ўвесці свайго агента ў офіс у Маскве, якім кіраваў Уладзімір Сіўковіч — былы намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны часоў прэзідэнцтва Віктара Януковіча, якога цяпер падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, піша выданне Hromadske.

Былы намеснік сакратара РНБА Уладзімір Сіўковіч. 11 лістапада 2013 года. Фота: Яўген Малалетка / УНІАН

Паводле крыніцы ў СБУ, агент працаваў у гэтым офісе як кіроўца-памочнік. Ён здолеў атрымаць давер Сіўковіча і збіраў інфармацыю пра дзейнасць офіса, які падпарадкоўваўся расійскім спецслужбам.

Сіўковіча абвінавачваюць у супрацоўніцтве з ФСБ, арганізацыі спецаперацый ва Украіне і вярбоўцы шпіёнаў. Следства сцвярджае, што ён разам з кіраўніком СБУ Крыма Алегам Кулінічам уваходзіў у злачынную групу, створаную 5-й службай ФСБ для правядзення падрыўной дзейнасці супраць Украіны.

Сіўковіч, паводле абвінавачання, перадаваў сакрэтную інфармацыю расіянам і ўплываў на кадравыя рашэнні ў сілавых структурах Украіны. Каб прыкрыцца, ён адкрыў так званы «палітычны офіс» у Маскве.

Справу аб дзяржздрадзе ўжо перадалі ў суд. Сіўковіча таксама падазраюць у арганізацыі інфармацыйных правакацый супраць Украіны (у тым ліку праз дэпутата Нестара Шуфрыча) і ў датычнасці да разгону студэнцкага Майдану 30 лістапада 2013 года.

Алега Кулініча затрымалі яшчэ ў ліпені 2022 года. Украінскі Следчы камітэт мяркуе, што ён працаваў на ФСБ пад псэўданімам «Пакацігарошак». Ён шпіёніў, прасоўваў сваіх людзей ва ўладу і падбухторваў да здрады. Акрамя таго, ён ведаў пра планы нападу з Крыма, але маўчаў і забараніў дасылаць дакументы ў цэнтр СБУ.

У першыя гадзіны ўварвання Кулініч перашкаджаў інфармаванню пра сітуацыю, загадаў супрацоўнікам пакінуць пазіцыі і раздаў зброю асобам, якія не мелі дачынення да службы. Таксама следства разбіраецца, чаму не была прыведзена ў дзеянне выбухоўка на Чангарскім мосце ў Херсонскай вобласці.

Каментары1

  • Кальян
    12.06.2025
    Так вот ты как выглядишь, пакатигорошек. Спасибо Малолетке

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты5

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць