Свет77

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц назваў гатоўнасць ЗША далучыцца да гарантый бяспекі для Украіны «вялікім прагрэсам» па выніках сустрэчы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, піша «Еўрапейская праўда».

Фрыдрых Мерц. Фота: Omer Messinger/Getty Images

Па словах кіраўніка нямецкага ўрада, ён бачыць магчымасці для поспеху саміту паміж Трампам і Пуціным на Алясцы. Мерц адзначыў, што Трамп падрабязна праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра вынікі сваёй сустрэчы з кіраўніком РФ.

«Ён (Трамп) вельмі падрабязна расказаў нам, як інтэнсіўна ён абмяркоўваў з Пуціным умовы мірнага пагаднення. Аж да абяцання, што Амерыка гатовая даць Украіне гарантыі бяспекі. Гэта яшчэ не было агучана на ўчорашняй сумеснай прэс-канферэнцыі. Я лічу, што гатоўнасць Амерыкі даць такія гарантыі бяспекі… з'яўляецца сапраўды вялікім прагрэсам».

Пры гэтым Мерц адзначыў, што праца над мірным пагадненнем яшчэ не скончаная.

Каментары7

  • Получится Будапештский меморандум №2
    16.08.2025
    Первый не обеспечил защиту Украины после отказа от ЯО.
  • lalka
    16.08.2025
    Спадар свайму слову: сёння даў - заўтра ўзяў. Не першы месяц ужо такое
  • 100% Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі
    16.08.2025
    Хлопчык, пушкіна -путіна плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі праваліўся! Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі !!

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць