Свет44

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна

Крыніцы заходніх спецслужбаў сумняюцца, што за спробай замаху на намесніка кіраўніка Генштаба РФ Уладзіміра Аляксеева стаіць украінская дзяржава, піша The Washington Post.

Уладзімір Аляксееў

Хаця раней украінскія спецслужбы паспяхова ліквідоўвалі высокапастаўленых расійскіх генералаў, цяпер заходнія крыніцы не ўпэўненыя ў яе ўдзеле. Асноўная прычына сумневаў — час, калі галоўны начальнік Аляксеева, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Ігар Касцюкоў знаходзіцца ў Абу-Дабі ў складзе расійскай дэлегацыі. Такая акцыя ў гэты час магла б сарваць перамовы і раззлаваць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

«Яны наносілі падобныя ўдары ў мінулым, але рабіць гэта проста цяпер было б дастаткова па-вар'яцку з іх боку», — гаворыць былы высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскай разведкі.

Падобную пазіцыю займаюць і ўкраінскія крыніцы:

«Мы не дурныя, паверце», — сказаў былы прадстаўнік украінскіх спецслужбаў, які працаваў разам з былым кіраўніком ГУР, а цяпер кіраўніком Офіса прэзідэнта Кірылам Буданавым.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга ў каментары Reuters таксама адхіліў любую сувязь Украіны з замахам.

У той жа час некаторыя расійскія каналы выказваюць версію ўнутранага канфлікту. Аляксееў вядомы фразай «Забірайце, забірайце» падчас мяцяжу Яўгенія Прыгожына ў чэрвені 2023 года, калі той патрабаваў выдаць яму начальніка Генштаба Валерыя Герасімава. Акрамя таго, ён мог прыкласці руку да арышту колішняга намесніка міністра абароны Цімура Іванова.

Як паведамляе тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», Аляксееў знаходзіўся ў доме на Валакаламскай шашы без аховы, бо быў у кампаніі маладой жанчыны з маленькім дзіцём. Афіцыйнай жа жонцы генерала 63 гады, а іхнім дзецям за 30. Гэта кватэра не была пастаянным месцам жыхарства Аляксеева і разглядалася як бяспечнае месца, дзе генерала не павінны былі знайсці.

Таксама паведамляецца, што забойца трапіў у пад’езд падчас начной змены аховы, выкарыстоўваючы ключ ад дамафона. Ён нібыта ўжо затрыманы і разам з памочнікам вывезены з Дубая ў Маскву.

ТАСС паведамляе, што пасля аперацыі Уладзімір Аляксееў прыйшоў у прытомнасць у бальніцы і яго жыццю цяпер нічога не пагражае.

Каментары4

  • Ну-ну
    07.02.2026
    «Такая акцыя ў гэты час магла б сарваць перамовы і раззлаваць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа».

    А памятаеце, невероятные, левалібэралы, і агЭнтура казалі, што рашка будзе ўсімі праўдамі і няпраўдамі зрываць перамовы? Што ёй усю гісторыю было чхаць на нейкія дыпляматычныя шляхі? Ніколі такога не было і вось ізноў.

    [Зрэдагавана]
  • 07.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • не такі, як ёсць
    07.02.2026
    Прыкладна тое ж самае ў свой час казалі пра ‘’паўночны паток’’…

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы2

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў16

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы2

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць