Усяго патроху

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Будуць улічвацца жыллёвыя ўмовы кожнага ў пары, колькасць вольнага часу.

Суды ў Бразіліі змогуць вызначаць парадак сумеснай апекі над хатнімі жывёламі параў, якія расстаюцца.

Па новым законе, калі пара пры разводзе не дасягнула пагаднення адносна сваёй хатняй жывёлы, суддзя вызначыць, які будзе графік пражывання іх ката ці сабакі і як будуць размяркоўвацца выдаткі на яго.

Будуць улічвацца жыллёвыя ўмовы кожнага ў пары, колькасць вольнага часу. Расходы на харчаванне і гігіену будуць на тым, з кім застаецца жывёла, а лячэнне і іншыя траты дзеляцца пароўну.

Каб закон распаўсюджваўся на пару, якая расстаецца, жывёла павінна правесці з імі большую частку свайго жыцця, піша Бі-бі-сі.

Сумесная апека не будзе прадстаўлена ў выпадках, калі адзін з бакоў мае судзімасць, гісторыю або рызыку здзяйснення дамашняга гвалту.

На дадзены момант у краіне з насельніцтвам 213 мільёнаў чалавек налічваецца каля 160 мільёнаў хатніх жывёл, паводле даных Instituto Pet Brasil.

Члены Кангрэса заявілі пра павелічэнне колькасці спрэчак аб апецы над жывёламі ў судах, адзначыўшы, што закон адказвае на «змены, якія адбыліся ў бразільскім грамадстве ў апошнія дзесяцігоддзі», гаворыцца ў заяве, што суправаджае закон.

Для прыкладу, у Вялікабрытаніі сабакі юрыдычна разглядаюцца як неадушаўлёныя прадметы (як аўтамабілі, дамы ці іншыя асабістыя рэчы), што азначае, што справы аб апецы зводзяцца да вызначэння таго, хто з'яўляецца адзіным уладальнікам.

У 2014 годзе Францыя змяніла сваё заканадаўства, і цяпер хатнія жывёлы лічацца «жывымі і адчуваючымі істотамі», а не «рухомай маёмасцю». Гэта змяненне азначала, што пары змогуць змагацца за сумесную апеку ў выпадках разводу.

Самы нядаўні прыклад прадастаўлення сумеснай апекі над хатняй жывёлай быў у Іспаніі ў 2021 годзе. Суддзя прызначыў сумесную апеку над сабакам пары, якая рассталася і звярнулася ў суд, каб вызначыць, з кім павінен жыць гадаванец. Мадрыдскі суд палічыў, што абодва бакі з'яўляюцца «сумесна адказнымі» і «суапекунамі» сабакі па мянушцы Панда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць