Грамадства11

У Літву з Беларусі вярнуліся 679 грузавікоў

За апошнія два тыдні 679 грузавікоў з літоўскімі нумарамі вярнуліся з Беларусі ў Літву пасля таго, як некалькі месяцаў былі там затрыманыя, паведамляе Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Паводле інфармацыі памежнай службы Літвы, па стане на 0:00 7 красавіка 362 машыны прайшлі праз пункт пропуску Меднікі, а яшчэ 317 — праз Салечнікі. Толькі за 6 красавіка вярнуліся 24 грузавікі.

Пры гэтым цікава, што практычна тую самую лічбу ў 700 фур з літоўскай рэгістрацыяй, якія змаглі выехаць з Беларусі, Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі называў яшчэ 31 сакавіка, то-бок тыдзень таму. Праўда, ён казаў пра машыны, якія выехалі не толькі праз беларуска-літоўскую, але і праз беларуска-польскую мяжу.

Першыя аўтамабілі пачалі вяртацца ў Літву 24 сакавіка раніцай пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка дазволіў іх выезд.

Перад тым 17 сакавіка прадстаўнікі ўрада Беларусі сустрэліся з перавозчыкамі з Літвы і Польшчы, чые грузавікі не маглі пакінуць краіну. Усяго, паводле беларускіх дзяржаўных СМІ, было затрымана больш за 1900 фур.

Гэтыя транспартныя сродкі знаходзіліся ў Беларусі з лістапада 2025 года. Гэта было адказам на рашэнне Літвы ў кастрычніку часова закрыць пункты пропуску Меднікі і Салечнікі. Прычынай сталі кантрабандныя паветраныя шары, з дапамогай якіх з Беларусі перакідалі цыгарэты, а таксама стваралі перашкоды ў працы віленскага аэрапорта.

Пазней Літва зноў адкрыла пункты пропуску, спадзеючыся вярнуць транспарт, але Беларусь доўга адмаўлялася яго выпускаць.

Літоўская асацыяцыя перавозчыкаў заявіла, што страты ад гэтай сітуацыі склалі да 22 мільёнаў еўра. Еўрапейская камісія таксама адзначыла, што затрыманне транспарту было неабгрунтаваным.

Каментары1

  • Шарики
    08.04.2026
    Шары мои всемогущие! Как же легко великая Литва сдалась гелевому диктатору.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць