Грамадства1313

Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці». Гэта першае буйное абнаўленне гэтых кодэксаў з 2021 года, калі ва ўладаў з'явілася пільная патрэба іх змяніць для больш эфектыўнага правядзення палітычных рэпрэсій.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Цяперашнія змены пашыраюць пералік адміністрацыйных правапарушэнняў. Сярод новага — адказнасць за незаконныя аперацыі з крыптаактывамі (токенамі), парушэнні ў сферы якасці і пакрыцця паслуг мабільнай сувязі, а таксама за парушэнні пры набыцці службовых аўтамабіляў.

Асобны блок дакумента тычыцца так званых «традыцыйных каштоўнасцяў». Уводзяцца штрафы сумай да 900 рублёў за прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і бяздзетнасці. Калі такія дзеянні здзяйсняюцца ў дачыненні да непаўналетніх, санкцыі ўзмацняюцца і могуць уключаць штраф да 1350 рублёў або адміністрацыйны арышт.

Таксама закон узмацняе меры прафілактыкі правапарушэнняў сярод падлеткаў і ўводзіць асобныя працэдуры выхаваўчага ўздзеяння.

Пашыраюцца і магчымасці вызвалення ад адказнасці — напрыклад, пры добраахвотным пакрыцці шкоды навакольнаму асяроддзю або выпраўленні памылак у дакументах.

Спрашчаецца адміністрацыйны працэс: скаргі можна будзе падаваць у электронным выглядзе, а некаторыя справы разглядаць без асабістага ўдзелу чалавека па яго хадайніцтве.

Усяго змяняецца каля 150 артыкулаў кодэксаў, каб, як заяўляецца, прывесці іх у адпаведнасць з іншымі законамі і практыкай прымянення.

Каментары13

  • Барадзед
    15.04.2026
    Предлагаю ввести ответственность за то, что ссышь мимо цели в платном туалете, или это уже будет терроризм-экстремизм?
  • Filipp
    15.04.2026
    "Уводзяцца штрафы сумай да 900 рублёў за прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і бездзетнасці."©
    Што дзіўна, амаль увесь свет наадварот, плоціць грошы за такую прапаганду, дае Оскары за яе.
    Я супраць такой прапаганды, але ж і штрафы гэта дрэнны шлях. Можа і трэба спыняць фінансаванне такой прапаганды, але ж звычайных людзей не трэба чапаць.
  • Барадзед
    15.04.2026
    Ў, Григорий Азаренок срочно познакомится с какой-нибудь самкой человека для производства потомства (для вязки).

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць