Свет

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Кантрабандыстцы пагражае да 10 гадоў турмы.

У міжнародным аэрапорце Суварнабхумі ў Бангкоку мытнікі зрабілі знаходку, якая здзівіла і шакавала нават дасведчаных супрацоўнікаў. Яны спынілі 19‑гадовую дзяўчыну з Тайваня, якая збіралася вылецець у Тайбэй — і знайшлі 30 жывых чарапах, схаваных у яе пад адзеннем.

Як паведамляе Bild са спасылкай на Bangkok Post, жывёлы былі прымацаваныя да цела скотчам і змешчаны ў невялікія мяшочкі. Верагодна, так кантрабандыстка спрабавала пазбегнуць выяўлення чарапах пры звычайнай праверцы багажу. Сканеры цела не заўсёды даюць гэтак жа выразныя выявы, як сканеры багажу. На гэта, відавочна, і быў разлік. Гаворка ідзе пра індыйскіх зорчатых чарапах (Geochelone elegans) — від строга ахоўваецца, таму запатрабаваны на чорным рынку.

Для жывёл такі спосаб перавозкі азначае гадзіны пакут. У іх амаль няма паветра, няма вады, яны не могуць рухацца. Многія задыхаюцца, атрымліваюць траўмы ці паміраюць ад стрэсу. У некаторых краінах Азіі індыйскіх зорчатых чарапах лічаць экзатычнымі хатнімі гадаванцамі. На чорным рынку кошт можа дасягаць сотняў ці тысяч еўра за адну жывёлу.

Для затрыманай, якая, як паведамляецца, працуе бортправадніцай у в'етнамскай авіякампаніі, гэта можа мець сур'ёзныя наступствы. У Тайландзе дзейнічае закон аб захаванні і ахове дзікай прыроды. За незаконнае валоданне ці вываз відаў, якія ахоўваюцца, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі і/або штраф да аднаго мільёна бат (прыкладна 25 тысяч еўра).

30 індыйскіх зорчатых чарапах канфіскаваныя і перададзеныя спецыялістам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны37

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы35

У Маскоўскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся Чэхаўскі рэгенератыўны завод1

11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў5

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення9

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць