Грамадства

Вацлаў Гавэл: Прыём Украіны й Беларусі мусіць стаць вянцом стварэньня Эўразьвязу

У сваім нядзельным інтэрвію чэскаму тэлебачаньню, сярод іншага , Вацлаў Гавэл адказваў і на пытаньні адносна будучыні Эўразьвязу. На думку экспрэзідэнта Чэхіі, перш за ўсё неабходна вызначыць цывілізацыйную мяжу, на якой пашырэньне завершыцца. Гавэл мяркуе, што гэта граніца ляжыць паміж Расеяй і Беларусьсю.

У сваім нядзельным інтэрвію чэскаму тэлебачаньню, сярод іншага , Вацлаў Гавэл адказваў і на пытаньні адносна будучыні Эўразьвязу. На думку экспрэзідэнта Чэхіі, перш за ўсё неабходна вызначыць цывілізацыйную мяжу, на якой пашырэньне завершыцца. Гавэл мяркуе, што гэта граніца ляжыць паміж Расеяй і Беларусьсю.

(Карэспандэнт чэскага тэлебачаньня) : « З эўрапейскай «дваццацьпяцёркі» неўзабаве стане «дваццацьсямёрка», да Эўропы далучацца Баўгарыя і Румынія. Эўразьвяз, як мы маглі бачыць у мінулыя гады, не быў здольны на глыбейшыя, істотныя зьмены, уключаючы і зьмену эўрапейскай Канстытуцыі. Ці не маеце Вы перасьцярогі з раздрабленьня, ці нават распаду Эўрапейскага Зьвязу?»

(Вацлаў Гавэл:) « Я такой перасьцярогі не маю. Але Эўразьвяз сам па сабе – унікальная садружнасьць. Упершыню ў гісторыі Эўропа так доўга жыве без вайны, і гэта ў значнай ступені дзякуючы аб’яднаўчаму працэсу. Мы вывозілі сусьветныя войны ў цэлы сьвет, цяпер маем шанец вывозіць натхненьне... А ўрэшце я лічу тэхнічнай справай, калі будзе прынятая эўрапейская Канстытуцыя – сёлета ці праз пяць ці шэсьць гадоў...

(Карэспандэнт:) « ... Але дэ факта мы з вамі зьяўляемся сьведкамі размяльчэньня Эўропы. Заўважце, што і тыя, каго называюць эўраскептыкамі, раптам сталі выступаць за далейшае пашырэньне ЭЗ».

(Гавэл: ) Яны за тое расшэньне , магчыма, таму, што хочуць бачыць Эўразьвяз бяззубым, бо, як будзе ён бясконца пашырацца, дык стане нейкай другой непатрэбнай ААН. А таму , як я кажу ў розных выступах, зьвяз мусіць вызначыцца ў сваіх каштоўнасьцях, якія вызнае і да якіх імкнецца, вызначыцца таксама , каго можа прыняць, а каго не, мусіць вызначыцца і геаграфічна. Але ЭЗ пакуль на гэта не мае з розных прычынаў жаданьня. Я ж паўтараю, што большасьць войнаў узьнікае з-за размазаных межаў.

Так, Расея, напрыклад, краіна, якая цягам стагодзьдзяў не ведае , дзе яна пачынаецца і дзе сканчаецца, і ад гэтага ўзьнікаюць бясконцыя праблемы. І паўтараць іх Эўразьвязу няварта. (Ён) мусіў быў заявіць, дзе пачынаецца і дзе сканчаецца...

Я мяркую, што балканскія краіны Сэрбія, Албанія аднойчы, калі б туды хацелі, калі б выканалі ўмовы, павінны да яго (ЭЗ) належаць, гэтаксама як Беларусь і Ўкраіна. Але на гэтым канец, далей пачынаецца іншае кола цывілізацыі, іншы сьвет, які павінен мець гарманічныя сувязі з гэтым сьветам. Гарманічным гэтае дачыненьне будзе толькі ў тым выпадку, калі будзе ясная мяжа, дзе адзін сьвет сканчаецца, а другі пачынаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць