Улада66

Прадстаўнікі апазіцыі падпісалі пагадненне аб каардынацыі дзеянняў

Прадстаўнікі апазіцыі 24 жніўня ў Мінску падпісалі пагадненне аб каардынацыі дзеянняў падчас найбліжэйшай кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі.

Дакумент падпісалі лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч, кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэнні партый «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і Партыі жанчын «Надзея» Алена Яськова.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч не змог прысутнічаць на падпісанні, але выказаў гатоўнасць далучыцца да дакумента. Акрамя таго, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падпісаў пагадненне з агаворкай, што дзеянні апазіцыі на выбарах павінны быць скіраваны не толькі на барацьбу з Аляксандрам Лукашэнкам, але і з прарасійскім кандыдатам.

Як паведаміў Віктар Івашкевіч, прадстаўнік прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Андрэя Саннікава, лідэра кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітык вызначыцца адносна падпісання дакумента на працягу найбліжэйшых двух дзён.

Пагадненне прадугледжвае, што дэмакратычныя сілы дамаўляюцца:

— правесці масавую інфармацыйную кампанію з мэтай данясення да ўсіх жыхароў Беларусі звестак пра шкоду, якую наносіць беларускаму народу палітыка цяперашняй улады;

— правесці масавую мабілізацыйную кампанію сярод выбаршчыкаў, у прыватнасці ператварыць магчымы пасіўны пратэст у форме няўдзелу ў выбарах у пратэст дзейны, каб большасць прагаласавала супраць дзейнай улады;

— арганізаваць працу з членамі выбарчых камісій, а таксама эфектыўнае назіранне на ўчастках з мэтай выяўлення фальсіфікацый і міжнароднага непрызнання сфальсіфікаваных вынікаў выбараў;

— наладзіць кантакты і правесці перамовы з урадавымі чыноўнікамі, рэгіянальнымі кіраўнікамі, дырэктарамі прадпрыемстваў і афіцэрамі МУС, якія ўжо ўсвядомілі, што ўладу трэба мяняць;

— арганізаваць унутраны і знешні націск на ўлады з мэтай змены выбарчага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі;

— заклікаць усіх нязгодных з вынікамі выбараў і незадаволеных палітыкай уладаў узяць удзел у масавых акцыях пратэсту з патрабаваннем сапраўдных свабодных выбараў.

У адпаведнасці з пагадненнем апазіцыя бярэ на сябе абавязацельства абмеркаваць пытанне аб стварэнні «каардынацыйнага цэнтра кампаніі на прынцыпах роўнасці».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса4

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?2

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць